From Wikipedia, the free encyclopedia
Андрэ Мішэль Львоф (фр.: André Michel Lwoff; 8 мая 1902 — 30 верасня 1994) — французскі генетык і мікрабіёлаг. Член Французскай АН (1977), Нацыянальнай АН ЗША, Лонданскага каралеўскага таварыства. Прэзідэнт міжнароднай асацыяцыі мікрабіялагічных таварыстваў (1962-70).
Андрэ Львоф | |
---|---|
фр.: André Lwoff | |
Дата нараджэння | 8 мая 1902[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 30 верасня 1994[1][2][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Marie Lwoff[d] |
Жонка | Маргерэт Львоф[d] |
Род дзейнасці | біёлаг, вірусолаг, урач, даследчык, батанік |
Навуковая сфера | мікрабіялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
медаль Левенгука (1960) медаль Левенгука[d] (1960) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (24 красавіка 1958) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Парыжскі ўніверсітэт у 1921 годзе. З 1921 года ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы, з 1959 года прафесар Парыжскага ўніверсітэта, з 1969 года дырэктар Нацыянальнага інстытута даследаванняў раку. Навуковыя працы па роставых фактарах мікробаў, фізіялогіі вірусаў, індукцыі і рэпрэсіі ферментаў. Даказаў (разам з А. Гутман) спадчынную прыроду лізагеніі, адкрыў здольнасць ультрафіялетавых прамянёў індуцыраваць развіццё прафага; зрабіў уклад у вучэнне аб латэнтных вірусных інфекцыях. Яго даследаванні пакладзены ў аснову тэорыі рэгулявання сінтэзу бялку. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1965) (разам з Ф. Жакобам і Ж. Мано).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.