Амшэнцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Амшэнцы, хемшылы, хемшыны (саманазвы: хемшынлі, хамшэцы; арм.: Համշե(ն)ցիներ; турэцк.: Hemşinli) — субэтнічныя групы армян. Вобласць рассялення — узбярэжжа Чорнага мора ад правінцыі Самсун у паўночна-цэнтральнай частцы Турцыі да поўдня Расіі. Існуюць таксама значныя абшчыны ў рэгіёне Ізміт у заходняй Турцыі, у розных гарадах Цэнтральнай Азіі, сярод замежных працоўных у Германіі. Агульная колькасць этнасу можа дасягаць 400 тыс. чалавек.
Хуткія факты Амшэнцы/Хемшылы арм.: Համշե(ն)ցիներ, Саманазва ...
Амшэнцы/Хемшылы арм.: Համշե(ն)ցիներ | |
---|---|
Саманазва | арм.: Համշե(ն)ցիներ |
Колькасць | каля 400,000[1] |
Рассяленне | Турцыя, Расія, Грузія, Арменія і Цэнтральная Азія |
Этнічныя мовы | Армянская мова (Амшэнскі дыялект (руск.) (бел.) і турэцкая мова (Амшэнскі дыялект) |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Іслам (Суніты), Армянская апостальская царква |
Геаграфічна-моўная група | Армяне |
Закрыць