![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Small_aten_temple.jpg/640px-Small_aten_temple.jpg&w=640&q=50)
Амарна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ама́рна (Тэль-эль-Амарна, араб. تل العمارنة) — паселішча на ўсходнім беразе Ніла, у 287 км на поўдзень ад Каіра. У яго раёне размешчаны руіны старажытнаегіпецкага горада Ахетатон («Гарызонт Атона»), які пабудаваў фараон XVIII дынастыі Эхнатон, і на час свайго кіравання абвясціў сталіцай. Горад праіснаваў каля 15 гадоў, лічачы ад пачатку будаўніцтва (1346 год да н.э.) і да смерці Эхнатона, неўзабаве пасля якой горад быў пакінуты царскай дынастыяй і жыхарамі (1332 год да н.э.)[3].
Археалагічны аб'ект
Амарна
تل العمارنة
| ||||||||||||
Амарна у іерогліфах | ||||
Ахет-Атон «Гарызонт Атона» |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a6/Spaziergang_im_Garten_Amarna_Berlin.jpg/640px-Spaziergang_im_Garten_Amarna_Berlin.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2c/PrincesseAmarna.jpg/640px-PrincesseAmarna.jpg)
Музей Луўра
Эхнатон пабудаваў тут цэнтр свайго культу новага адзінага егіпецкага бога Атона, перанёс сюды сваю рэзідэнцыю і сталіцу старажытнаегіпецкай дзяржавы з Фіваў. Пасля смерці Эхнатона культ Атона з часам быў вынішчаны, сталіца вернута ў Фівы, і горад Ахетатон быў пакінуты і забыты.
У егіпталогіі ўжываюцца тэрміны «амарнскі перыяд» і «амарнскае мастацтва», якія адносяцца да перыяду кіравання гэтага фараона. Мастацтва у гэты час працягвае развівацца і ўскладняцца. Але ў той жа час, да канца перыяду Амарны, у мастацтве назіраецца імкненне да прастаты.