From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, маёнтак Бабкі (Бабіна?)[5], Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта[6]. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.
Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 кастрычніка 1864[1] ці 30 кастрычніка 1864[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 чэрвеня 1937[3][2] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Андрэй Сімпліцыянавіч Бялыніцкі-Біруля[d] |
Род дзейнасці | арахнолаг, энтамолаг |
Навуковая сфера | заалогія, паразіталогія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі , які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).
На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.