археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Мікалаевіч Ляўда́нскі (29 жніўня (10 верасня) 1893, в. Юр’ева, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934)
Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня (10 верасня) 1893 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 жніўня 1937 (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг |
Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прайшоў курс 6 класаў гімназіі і здаў іспыт на першы класны чын у Пятроўскім рэальным вучылішчы ў Растове-на-Доне. Служыў тэлеграфістам у Оршы. У гады Першай сусветнай вайны — загадчык майстэрняў штаба 4-й арміі на Румынскім фронце, затым служачы паштова-тэлеграфнага архіва Заходняга фронту.[1]
Скончыў у 1922 годзе Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 1922—1925 гадах вучыўся ў Смаленскім універсітэце, з 1925 — яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея.
З 1927 года ў Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт. Арганізатар першых навукова-археалагічных экспедыцый у БССР.
Арыштаваны 19 мая 1937 года, пастановай НКУС ад 25 жніўня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958 года.
Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалагічных экспедыцый[2]. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
Даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка (гл. гістарычная тапаграфія Полацка), вывучаў яго помнікі — Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскую царкву, бельчыцкія храмы (гл. Бельчыцкі Барыса-Глебскі манастыр). Разам з В. Р. Тарасенкам даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.