From Wikipedia, the free encyclopedia
Альша́нікі 1[2] (трансліт.: Aĺšaniki 1, руск.: Ольшаники 1) — вёска ў Магілёўскай вобласці Беларусі, Круглянскі раён. Уваходзіць у склад Круглянскага сельсавета.
Вёска
Альшанікі 1
|
Вёска знаходзіцца прыкладна за 5 км на ўсход ад п. Круглае. Размешчана на беразе рэчкі Сітня. Вёска ляжыць у межах Аршанска-Магілёўскай і Цантральна-Бярэзінскай раўнін.
У 1764 годзе ўладаром вёскі з’яўляўся Грушэцкі. На той час вёска была ўваходзіла ў Аршанскі павет Віцебскага ваяводства.
З 17 ліпеня 1924 года вёска ў складзе Круглянскага раёна Аршанскай акругі[4].
Да красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Комсеніцкага сельсавета[5].
Першыя калгасы на тэрыторыі вёскі з’явіліся ў 1930—1932 гг. Да 1952 года на тэрыторыі гаспадаркі існавалі калгасы «Чырвоны араты» і «VI Партз’езд». У 1952 г. адбылося аб’яднанне калгасаў у адзін — «Калгас імя Дзімітрава».
Сёння вёска ў складзе МТФ «Альшанікі» (былы СВК «Калгас імя Дзімітрава»). У калгасе працуе 30 чалавек, абслугоўваючых 751 галаву буйной рагатай скаціны[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.