Алендскія

польскі і вялікалітоўскі шляхецкі род From Wikipedia, the free encyclopedia

Алендскія — мазавецкі шляхецкі род герба «Равіч». Першапачаткова перасяліўся на Падляшша, маёнтак Аленды Браньскага павета, з 1520-х гадоў у Ваўкавыскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. Ад сярэдзіны XVI стагоддзя прадстаўнікі роду актыўныя вызнаўцы кальвінізму. Валодалі маёнткамі пераважна ў Ваўкавыскім павеце, а таксама перыядычна ў Расіенскім, Шавельскім, Ковенскім і Менскім паветах. Мелі гарадскія пляцы ў Ваўкавыску і Вільні.

Вядомыя прадстаўнікі

  • Станіслаў — сын Януша і Канстанцыі з Чаховічаў. Харунжы шавельскі. Першая жонка Ганна з Ласіцкіх герба «Рагаля», з ёй сыны: Ксаверый (нар. 1804), Ян Юзаф (нар. 1812), Крыштаф Станіслаў Феліцыян (нар. 1822). Другая жонка — Антаніна з Рымгайлаў, з ёй сыны: Караль Тэадор (нар. 1824), Стэфан Рох (нар. 1825).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.