Януш Алендскі (сын Стэфана)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Януш Алендскі (? — ?) — ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Януш Алендскі | |
---|---|
![]() Равіч | |
Род | Алендскія |
Бацька | Стэфан Алендскі |
Маці | Францішка з Пакашаў[d] |
Жонка | Канстанцыя з Чаховічаў[d] |
Дзеці | Аляксандр Алендскі і Станіслаў Алендскі[d] |
Біяграфія
Паходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Стэфана і Францішкі з Пакашаў. Ротмістр войска літоўскага, пісар вайсковага дэпартамента ВКЛ (1778, 1780). Згодна с падзелам спадчыны атрымаў маентак Мачульна Ваўкавыскага павета.
Сям’я
Узяў шлюб з Канстанцыяй з Чаховічаў герба «Астоя», пакінуў пяцера сыноў:
- Стэфан, староста рэвельскі;
- Адам (памёр да 1802);
- Аляксандр, суддзя земскі, падкаморы ваўкавыскі. Першая жонка Уршуля з Дзяконскіх, дачка скарбніка ваўкавыскага, другая жонка Францішка, дачка Алаізія Букатага;
- Станіслаў, харунжы шавельскі, першая жонка Ганна з Ласіцкіх герба «Рагаля», другая жонка — Антаніна з Рымгайлаў;
- Людвік;
і дачку Францішку, у шлюбе за палкоўнікам войск літоўскіх Невядомскім.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 23. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
- Генеалогія роду Алендскіх мачулінскай лініі Архівавана 14 мая 2021.. // «Гербоўнік беларускай шляхты». Т. 1. Мінск, 2002. — С. 146—151.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.