шляхецкі герб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Равіч» (польск.: Rawicz, Rawa), «Урсін», «Урусін» (польск.: Ursyn, Ursus, Ursowic) — шляхецкі герб.
Равіч | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | XIV ст. |
Заснаванне | XIV стагоддзе |
У жоўтым полі чорны мядзведзь (барбіал), на якім сядзіць дзяўчына, па-царску апранутая, у чырвонай або срэбнай сукенцы, у кароне, з распушчанымі валасамі, з рукамі, расстаўленымі накшталт крыжа, паднятымі да неба. Клейнот у выглядзе двух аленевых рагоў, паміж імі — мядзведзь з апушчанай левай лапай, якая знаходзіцца спераду, другой лапай падносіць да сябе ружу на сцябле.
Дадзенае апісанне герба, варыянт падання і гісторыя роду Вршоўцаў, якія іначай называюцца Равічамі, ёсць у «Orbis Polonus» — гербоўніку 17 ст., аўтарам якога з'яўляецца прадстаўнік рода Вршоўцаў (Равічаў) — Сымон Акольскі. Ранняя гісторыя Вршоўцаў падрабязна апісваецца ў «Чэшскай хроніцы» Казьмы Пражскага. Пра іх таксама згадвае ў сваёй хроніцы Ян Длугаш.
Адпаведна паданню, англійскі кароль памёр, не склаўшы афіцыйным чынам складзенага тэстамента, а волю сваю нібыта абвясціў з таго свету. Сыну свайму ён пакінуў карону і нерухомую маёмасць, а ўсю рухомую маёмасць — дачцэ. Падбухтораны дарадчыкамі, прынц вырашыў фармальна выканаць бацькоўскую волю і загадаў запусціць у спальню сястры чорнага мядзведзя, які, без сумнення, з'яўляўся рухомай маёмнасцю. У выпадку смерці прынцэсы, якая здавалася непазбежнай, выконвалася воля караля і наглядна дэманстравалася няздольнасць прынцэсы кіраваць рухомай маёмасцю. Аднак прынцэса не толькі ўтаймавала звера, але і выехала на ім вярхом, уздымаючы рукі да неба і патрабуючы справядлівасці. Брат, пабачыўшы, што сілы неба і справядлівасць на баку сястры, папрасіў у яе прабачэння і выдаў яе замуж за герцага Латарынгіі, аддаўшы ёй усю належную маёмнасць. На памяць аб гэтым прынцэса дала сваім нашчадкам герб з выявай дзяўчыны на мядзведзі. Сэнс герба — здольнасць Вршоўцаў (Равічаў) з годнасцю выходзіць з самых цяжкіх выпрабаванняў, «ператварэнне Канфузіі ў Вікторыю».
Шмат гадоў пасля гэтага, сыны прынцэсы, пакінуўшы ў Латарынгіі свайго старэйшага брата, раз'ехаліся па Еўропе. Некаторыя з іх аселі ў Багеміі (Чэхіі), заснаваўшы племя Вршоўцаў, якія захавалі гэты герб у якасці родавага сімвала.
У 995 род Вршоўцаў, якія пазней узялі імя Равічаў, быў прокляты святым Адальбертам—Войцехам за забойства пяці (па іншых дадзеных — чатырох) братоў апошняга. Імёны забітых Слаўнікавічаў: Спіцімір, Пабраслаў, Паржэй, Часлаў, а таксама Сабебор, які, па некаторых звестках, здолеў уратавацца. Св. Адальберт прадказаў, што род Вршоўцаў тройчы падвергнецца знішчэнню.
У 1108 Вршоўцы, прайграўшы феадальную ўсобіцу з Пржэмыславічамі, кіруючым у Чэхіі родам, падвергліся праследаванням. На гары Пержын у Празе адбыліся масавыя пакаранні смерцю Вршоўцаў. Тыя, хто здолеў уцалець, уцяклі ў Польшчу і іншыя сумежныя з Чэхіяй краіны. У Польшчы Вршоўцаў літасціва сустрэў Баляслаў III Крывавусты і падараваў ім землі, памежныя са Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Так герб распаўсюдзіўся сярод шляхты Польшчы. Часцей за ўсё ён сустракаецца ў зямлі Сандамірскай, Раўскай, Кракаўскай, Любельскай, а пасля Гарадзельскай уніі (1413) — у ВКЛ.
У 1410 харугва Вршоўцаў (Равічаў) пад адпаведным гербам прыняла ўдзел у Грунвальдскай бітве (1410). Кіраваў харугвай Крысціян з Острава, кракаўскі кашталян, які таксама ўваходзіў у лік васьмі галоўных вайсковых дарадчыкаў караля Уладзіслава Ягайлы ў дадзенай кампаніі. Апрача таго, у бітве пры Каронаве, якая адбылася ў скорым часе пасля Грунвальдскай бітвы і якая, як лічыў Ян Длугаш, не саступала ёй па прыгажосці перамогі, праславіўся рыцар Крысцін Магера з Гавожыц герба Рава, аб чым піша ў сваёй хроніцы Ян Длугаш.
Равіч, Sawin, Шчэкаціны, Przysucha, Kętrzyn, Радзынь Падляскі, Adamów, Хэлм, Лукаў, Вэнграў, Kościerzyna, Гонёндз, Przemyśl, Tomaszów Mazowiecki, Ożarów Mazowiecki, Margonin.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.