адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Акця́брскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Акцябр.
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старыцкі (Старчыцкі) сельсавет у складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыца (з 1927 г. Старчыцы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. 27 лютага 1938 года перайменаваны ў Акцябрскі, а цэнтр сельсавета — у вёску Акцябр. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Замагільскага сельсавета[1]. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года ў складзе Старобінскага раёна, з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1807 чалавек[2], з іх 96,3 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1277 чалавек[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.