горад у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ажэ́н (фр.: і акс.: Agen) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Лот і Гарона ў рэгіёне Новая Аквітанія, Францыя. Размешчаны на беразе Гароны ля падножжа 162-метровага ўзгорка Эрмітаж. Насельніцтва — 30 170 чалавек (1999 год).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў «Запісках аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара як Агінум (лац.: Aginnum). У 509 годзе перайшоў у рукі Хлодвіга. У сярэднія вякі — сталіца графства Ажэнуа, якое ўваходзіла з XII па XV стагоддзе ва ўладанні англійскіх каралёў. У 1578 годзе аддадзены ў пасаг Маргарыце Валуа пры заключэнні ёй шлюбу з Генрыхам Наварскім. З Ажэна паходзіла сямейства гуманістаў Скалігераў.