![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d0/%2528Venice%2529_Ancient_Roman_statues_in_the_Museo_archeologico_nazionale_-_Ulysses.jpg/640px-%2528Venice%2529_Ancient_Roman_statues_in_the_Museo_archeologico_nazionale_-_Ulysses.jpg&w=640&q=50)
Адысей
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адысей (стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς, лац.: Ulysses, Уліс) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[4] цар Ітакі, сын Лаэрта і Антыклеі, муж Пенелопы і бацька Тэлемаха, які праславіўся як удзельнік Траянскай вайны, разумны і дасціпны аратар. Адзін з ключавых персанажаў «Іліяды», галоўны герой паэмы «Адысея», якая апавядае пра доўгія гады блуканняў і вяртанне Адысея на радзіму. Адысей адрозніваўся не толькі адвагай, але і хітрым, вёрткім розумам (адгэтуль яго мянушка «хітрамудры»). Унук «маланкі» і «кадуцэя» — Зеўса і Гермеса.
Адысей | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὀδυσσεύς | |
![]() | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Laertes[d][1] |
Маці | Anticlea[d][1] |
Браты і сёстры | Ctimene[d] |
Жонка | Penelope[d][1] |
Дзеці | Тэлемах[1], Agrius[d][2], Leontophron[d], Leontophonus[d], Nausinous[d], Nausithous[d], Telegonus[d][3], Cassiphone[d], Latinus[d], Poliporthes[d], Ardeas[d], Polypoetes[d], Anteias[d], Arcesilaos[d] і Auson[d] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9f/Odysseus-003.jpg/320px-Odysseus-003.jpg)
Імя «Адысей», імаверна, узыходзіць да грэчаскага — «oδύσσομαι» ('быць прагневанным', 'сердаваць') і, т.ч., азначае «Той, хто гневаецца» або «Той, хто ненавідзіць».
Прыгоды Адысея і яго вяртанне да вернай жонкі Пенелопы знайшлі адлюстраванне ў шэрагу твораў літаратуры (у Гамера, Сафокла, Еўрыпіда і інш.) і мастацтва (малюнкі на антычных вазах, фрэскі ў Пампеях і інш.).