Гамер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гаме́р (стар.-грэч.: Ὅμηρος, Hómēros; канец IX да н.э. — пачатак VIII ст. да н.э.) — легендарны першы грэчаскі паэт і рапсод, якому прыпісваецца аўтарства эпічных паэм «Іліяда» і «Адысея»[2]. Яго эпасы ляжаць у аснове заходніх канонаў літаратуры, аказаўшы велізарны ўплыў на гісторыю літаратуры. Час жыцця Гамера спрэчнае пытанне. Герадот лічыў, што Гамер жыў за 400 гадоў да часоў самога Герадота, адносячы такі чынам гады яго жыцця да 850 года да н.э., у той жа час іншыя старажытныя крыніцы сцвярджаюць, што ён жыў значна бліжэй да часоў Траянскай вайны, у пачатку XII стагоддзя да н.э.[3].
Гамер | |
---|---|
стар.-грэч.: Ὅμηρος | |
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | стар.-грэч.: Ὅμηρος |
Дата нараджэння | каля IX стагоддзе да н.э.[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | каля VIII стагоддзе да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Маці | Kretheis[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, аўтар, пісьменнік |
Жанр | эпас |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уплыў гамераўскага эпасу аказаў значны ўнёсак у фарміраванне грэчаскай культуры было шырока прызнана, і Гамер быў ахарактарызаваны як настаўнік Грэцыі[4]. Фрагментамі гамераўскіх твораў лічыцца амаль палова ўсіх ідэнтыфікаваных старажытнагрэчаскіх літаратурных папірусаў[5]. Яго імя было прынята інтэрпрэтаваць як «закладнік» альбо «сляпы». За права звацца радзімай Гамера змагаліся сем гарадоў: Смірна, Хіёс, Калафон, Саламін, Родас, Аргас, Афіны.
Прыкладна палова знойдзеных старажытнагрэцкіх літаратурных папірусаў — урыўкі з Гамера[6].