From Wikipedia, the free encyclopedia
Анры Луі Агюст Рыкар дэ Манферан (фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand; 23 студзеня 1786, Шаё , прадмесце Парыжа — 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858, Санкт-Пецярбург) — архітэктар, будаўнік Ісакіеўскага сабора ў Санкт-Пецярбургу.
Агюст Манферан | |
---|---|
фр.: Henri Louis Auguste Ricard de Montferrand | |
| |
Дата нараджэння | 23 студзеня 1786[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1858[3] (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Францыя |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург |
Найважнейшыя пабудовы | |
Уплыў | Charles Percier[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
На рускі манер яго таксама называлі Аўгуст Аўгуставіч Манферан і Аўгуст (Аўгустын) Антонавіч Манферан.
Сапраўднае прозвішча яго было Рыкар (фр.: Ricard). Нарадзіўся ў 1786 годзе, у Шаё (дэпартамент Сены, у Францыі), вучыўся ў Парыжы пад кіраўніцтвам Перс'е , Фантэна і Антуана Камар'е (айчым), удзельнічаў у пабудове царквы Марыі Магдаліны.
Пасля заканчэння школы архітэктуры Манферан ў 1813 годзе паступіў на ваенную службу ў напалеонаўскую ганаровую гвардыю . Вызначыўшыся ў бітве пры Ханау , быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна і атрымаў чын старэйшага кватэрмайстара . Выйшаў у адстаўку неўзабаве пасля Лейпцыгскай бітвы .
Красавік 1814 года карэнным чынам змяніў яго лёс. Манферану ўдалося прыцягнуць да сябе ўвагу Аляксандра I, падаючы яму «Альбом розных архітэктурных праектаў, прысвечаных Яго Вялікасці Імператару Усерасійскаму Аляксандру I», выкананы ўласнаручна. Гэта падзея адбылася адразу ж пасля ўступлення рускіх войскаў у Парыж.
Сярод малюнкаў у гэтым альбоме былі праекты коннай статуі, каласальнага абеліска, Трыумфальнай аркі «Адважнаму Расійскаму войску» і «Калоны ў гонар усеагульнага міру» (у ёй прасочваюцца матывы будучай Александраўскай калоны). Малюнкі альбома былі анатаваны кароткім пералікам неабходных будаўнічых матэрыялаў і там жа паказваўся кошт выдаткаў.
Паказаўшы сябе не толькі як выдатнага малявальшчыка, эксперта і аматара класічнага мастацтва, але і як тэхнічна падкаванага спецыяліста, Манферан дамогся свайго — ён атрымаў афіцыйнае, але пры гэтым ветлівае запрашэнне прыехаць у Санкт-Пецярбург. У 1816 годзе ён прыехаў у паўночную Пальміру, не пабаяўшыся змяніць свой лёс. Больш за 40 гадоў, да самай смерці, ён жыў і працаваў у гэтым горадзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.