![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3d/%25D0%259B%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25BF_%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0_%25C2%25AB%25D0%259E%25D0%259D%25D0%25A2%25C2%25BB.svg/langbe-640px-%25D0%259B%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2582%25D0%25B8%25D0%25BF_%25D1%2582%25D0%25B5%25D0%25BB%25D0%25B5%25D0%25BA%25D0%25B0%25D0%25BD%25D0%25B0%25D0%25BB%25D0%25B0_%25C2%25AB%25D0%259E%25D0%259D%25D0%25A2%25C2%25BB.svg.png&w=640&q=50)
Агульнанацыянальнае тэлебачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агульнанацыянальнае тэлебачанне (ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», АНТ; руск.: Общенациональное телевидение) — беларускі тэлеканал. Пачаў паўнавартаснае вяшчанне 24 чэрвеня 2002 года. Між іншым выкарыстоўваецца для пашырэння прапаганды ў Беларусі.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
АНТ | |
---|---|
Агульнанацыянальнае тэлебачанне | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Мова вяшчання | Беларуская і руская |
Фармат выявы |
4:3 (PAL, 576i, 720i) (2002—2016) 16:9 (720i) (з 2016) |
Дата пачатку вяшчання | 25 чэрвеня 2002 |
Замяніў | ОРТ |
Уладальнік | ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» |
Кіраўнікі | Ігар Луцкі |
Голас канала |
Аляксандар Аверкаў (2004—2007, 2017)[1] Алег Радкевіч (з 2007) Дзяніс Сяброў (2014—2016) |
Слоган | «Не замест, а разам» (2002—2007) |
Сайт | ont.by |
Створаны 15 лютага 2002 года ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заснавальнікамі ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал» з’яўляюцца: Міністэрства інфармацыі — 51 %, Беларусбанк — 29 % і «Фабрыка інфармацыйных тэхналогій» (ФІТ) — 20 % акцый.
Па дадзеных прыватнай даследчай кампаніі «Гевс Медыя», у кастрычніку 2008 года тэлеканал заняў першае месца па заваяванні глядацкай увагі ў Беларусі[2].
У 2020 годзе, пасля гвалтоўнага падаўлення сілавымі структурамі рэжыму Лукашэнкі хвалі масавых пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй прэзідэнцкіх выбараў, з АНТ у знак пратэсту супраць цэнзуры і прапаганды летам і восенню 2020 года звольнілася каля чвэрці ўсіх працаўнікоў: не менш за 80 чалавек з 300[3]. Паводле іх сведкаў, кіраўнік АНТ Марат Маркаў пагражаў звальняючымся крымінальнымі справамі і гвалтоўнымі знікненнямі (руск.) (бел.[3].
3 чэрвеня 2021 года на тэлеканале выйшла перадача з удзелам Рамана Пратасевіча і Марата Маркава, абазначаная як інтэрв’ю Пратасевіча. Перадача выклікала шматлікую крытыку і была расцэненая многімі як элемент катавання палітвязня[4][5][6][7]. 21 чэрвеня 2021 года Маркаў быў унесены ў санкцыйны спіс Вялікабрытаніі[8].