аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Абчу́га[1] (трансліт.: Abčuha, руск.: Обчуга) — аграгарадок у Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Аграгарадок
Абчуга
| ||||||||||||||||||||
Паводле В. А. Жучкевіча, назва-тэрмін: агульнае («общее») або апчак («общак») — агульнасельская або агульная паша, ўгоддзі агульнага карыстання.
Падобны тэрмін ён знайшоў у жывой гаворцы на Навагрудчыне. Там апчаком называлі месца пасьбы вясковай жывёлы.
Пры наступнай трансфармацыі назвы набылі розную форму і рознае напісанне: Обчак, Абчак, Апчак і г. д.[2]
Згадваецца ў інвентарах XVII ст. як вёска каля мястэчка Красны Стаў маёнтка Чарэя, які належаў Сапегам. У вёсцы было 46 пляцоў і 30 валок зямлі, млын на двух колах. Абазначана на карце Т. Макоўскага, выдадзенай у Амстэрдаме ў 1613 г. У 1670 годзе Абчуга згадваецца як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[3]. У 1713 г. вёска мела вуліцы Лукомская, Віцебская і Славеньская, 83 двары, 24 валокі (уласнасць канцлера Аляксандра Сапегі), у 1775 г. — 37 двароў, з іх 3 належалі мясцовай царкве, у закладзе ў князя Ігнація Агінскага, з 1790 г. — у віленскага кляштара піяраў. З 1793 г. ў складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці, уладанне памешчыка Нітаслаўскага, злілася з мястэчкам пад агульнай назвай Абчуга. У Айчынную вайну 1812 г. разбурана французамі. У 1847—1852 гг. пабудавана Праабражэнская царква (ёй належала 66 дзесяцін і 1193 сажні зямлі) на сродкі памешчыка А. М. Нітаслаўскага. У мястэчку было 22 двары, 210 жыхароў (107 мужчын і 103 жанчыны). У 1863 г. 18 двароў. У 1869 г. адкрыта народнае вучылішча. У 1880 г. 77 двароў, 678 жыхароў (319 мужчын, 359 жанчын). У 1897 г. 112 двароў, 861 жыхар, дзейнічалі гарбарны завод, народнае вучылішча (адкрыта ў 1896 г.), хлебазапасны магазін, лячэбніца, пастаялы двор, яўрэйскі малітоўны дом, праваслаўная царква, 2 вінныя лаўкі. У аднайменным фальварку — 46 жыхароў, вінакурны завод, вадзяны млын, капліца.
У пачатку XX ст. цэнтр воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, у ім размяшчалася валасное праўленне, праваслаўная царква, малітоўная школа, народнае вучылішча, два вадзяныя млыны. Мястэчка — уласнасць памешчыцы Эльвіры Аляксандраўны Ястрамбіцкай. У 1917 г. 125 двароў, 783 жыхары. З 1924 г. цэнтр сельсавета ў Чарэйскім, з 1931 г. — у Крупскім раёнах. Быў пабудаваны льнозавод. У 1930 г. вяскоўцы аб'ядналіся ў калгас «6 з'езд Саветаў». У гады першей пяцігодкі дзейнічаў завод па вырабе драўляных цвікоў (завод Гальперына), які ў час вайны быў спалены. У савецка-фінляндскую вайну 1930—1940 гг. і на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 55 вяскоўцаў, у партызанскай і падпольнай барацьбе 19, знішчана 28 мірных жыхароў. Акрамя таго, фашысты растралялі 150 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці. Вёска была часткова спалена. Каля вёскі здзейсеіў свой подзвіг Герой Савецкага Саюза І. А. Мазгавой. З 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса «Барэц», з 1960 г. — саўгаса «40 год Кастрычніка», з 1961 г. цэнтр саўгаса, потым калгаса «Абчуга».
На 1 студзеня 1998 г. ў вёсцы налічвалася 138 гаспадарак, пражывала 323 жыхары. У вёсцы размешчаны сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, крама, майстэрня калгаса, будынак абшчыны «Крышна». У цэнтры вёскі брацкая магіла, пахаваны 43 воіны і 5 партызан. У 1961 г. на магіле пастаўлены абеліск. Каля вёскі магіла ахвея фашызму, пахаваны 440 чалавек, закатаваных 05.05.1942 г. нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1960 г. на магіле пастаўлены абеліск.
З 1924 г. да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.