From Wikipedia, the free encyclopedia
Абдус Салам (29 студзеня 1926, Джанг, Пакістан — 21 лістапада 1996) — пакістанскі фізік-тэарэтык. Член Пакістанскай АН (1954), Лонданскага каралеўскага таварыства (1959). Замежны член АН СССР (1971), Нацыянальнай АН ЗША (1979) і інш.
Скончыў Урадавы каледж Пенджабскага ўніверсітэта (1946) і Кембрыджскі ўніверсітэт (1949). 3 1951 года прафесар Пенджабскага ўніверсітэта і Урадавага каледжа (горад Лахор). 3 1954 года ў Кембрыджскім універсітэце, у 1957—1993 гадах прафесар Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі Лонданскага ўніверсітэта. Адначасова ў 1964—1993 гадах дырэктар Міжнароднага цэнтра тэарэтычнай фізікі (Трыест, Італія). У 1972—1978 гадах віцэ-прэзідэнт Міжнароднага саюза тэарэтычнай і прыкладной фізікі.
Навуковыя працы па квантавай электрадынаміцы, тэорыі элементарных часціц, гравітацыі. Паказаў (незалежна ад П. Ландау, Лі Цзундао і Янга), што ў слабым і электра-магнітным узаемадзеяннях захоўваецца камбінаваная цотнасць. Прапанаваў тэорыю двухкампанентнага нейтрына (1956). Развіў ідэю аб’яднання слабага і электра-магнітнага ўзаемадзеянняў (1958; разам з аўстралійскім фізікам Дж. Уордам), распрацаваў адзіную тэорыю гэтых узаемадзеянняў (1968, незалежна ад С. Вайнберга). Прапанаваў гіпотэзу глюонаў (1973) і ідэю Вялікага аб’яднання (1973—74).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.