From Wikipedia, the free encyclopedia
Іосіф Уладзіміравіч Гурка (28 ліпеня 1828 — 28 студзеня 1901) — расійскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Генерал-фельдмаршал (1894).
Іосіф Уладзіміравіч Гурка | |
---|---|
руск.: Иосиф Владимирович Гурко | |
Дата нараджэння | 16 (28) ліпеня 1828[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 (28) студзеня 1901[1] (72 гады) |
Месца смерці | |
Бацька | Уладзімір Іосіфавіч Гурка[d] |
Маці | Tatyana Gurko[d] |
Жонка | Maria Gurko[d] |
Дзеці | Уладзімір Іосіфавіч Гурка[d], Васіль Іосіфавіч Гурка[d] і Дзмітрый Іосіфавіч Гурка[d] |
Альма-матар |
|
Грамадзянства | |
Род войскаў | кавалерыя, Генеральны штаб |
Званне | генерал-фельдмаршал |
Камандаваў |
Конна-грэнадзёрскі лейб-гвардыі полк, 1-я брыгада 2-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі, 2-я гвардзейская кавалерыйская дывізія, Адэская ваенная акруга, Варшаўская ваенная акруга |
Бітвы/войны | Руска-турэцкая вайна 1877—1878 |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў шляхецкай сям’і Рамейкаў-Гуркаў. Скончыў Пажаскі корпус (1846). Удзельнік Крымскай вайны (1853—1856). Вызначыўся ў руска-турэцкай вайне (1877—1878). На чале расійскіх і балгарскіх войск вызваляў г. Тырнава, захапіў турэцкія ўмацаванні Горны Дубняк і Тэліш, акружыў Плеўну.
У снежні 1877 г. 70-тысячная расійская армія і атрады балгарскіх апалчэнцаў на чале з I. У. Гуркам у 30-градусны мароз пераадолелі Балканы праз цяжкадаступны Чур’якскі перавал і 23 снежня (4 студзеня) 1878 г. авалодалі Сафіяй, разбілі турэцкія войскі каля Ташкісена, Філіпопаля, авалодалі Адрыянопалем.
Пасля вайны І. У. Гурка памочнік галоўнакамандуючага войскамі гвардыі і Санкт-Пецярбургскай ваеннай акругі, часовы генерал-губернатар Пецярбурга, Адэсы і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. У 1883—1894 г. генерал-губернатар Прывіслінскага краю і Варшавы, камандуючы войскамі Варшаўскай ваеннай акругі. Член Дзяржаўнага Савета. Ствараў за заходняй граніцы Расійскай імперыі ўмацаваныя раёны і стратэгічныя дарогі. З 1894 г. у адстаўцы.
14 мая 1896 года, у дзень каранацыі Мікалая II, стаў кавалерам ордэна Св. Андрэя Першазванага і ў тым жа годзе быў прызначаны шэфам 14-га стралковага батальёна, які ўваходзіў у склад 4-й стралковай брыгады, якая заслужыла пад яго пачаткам ў 1877 годзе мянушку «жалезнай брыгады». Сярод іншых узнагарод: ордэн Белага арла (30 жніўня 1882 г.), Св. Аляксандра Неўскага (30 жніўня 1884 г., алмазныя знакі да гэтага ордэну былі ўручаны 30 жніўня 1887 г.), Св. Уладзіміра I ступені (30 жніўня 1891 г.).
Пасяліўшыся ў сваім маёнтку імя Сахарава Цвярской губерні (зараз гэта асобна размешчаны пасёлак у межах горада Цвер), памёр тут 15 студзеня 1901 года.
У 1983 годзе ў Сахарава ўсталяваны помнік фельдмаршалу[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.