Іосіф Рыгоравіч Лангбард
беларускі савецкі архітэктар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Іосіф Рыгоравіч Лангбард (6 (18) студзеня 1882, Бельск, Гродзенскай губерні, цяпер Бельск Падляскі, Польшча, — 3 студзеня 1951, Ленінград) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў і архітэктуры БССР (1934). Доктар архітэктуры (1939), прафесар (1939).
Хуткія факты Іосіф Рыгоравіч Лангбард, Дата нараджэння ...
Іосіф Рыгоравіч Лангбард | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1882 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 студзеня 1951(1951-01-03)[1][2] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
Расійская імперыя, СССР |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1939) |
Навуковае званне |
|
Працаваў у гарадах | Мінск, Орша, Петраград, Кастрама, Магілёў, Кіеў |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Адзін з выдатных архітэктараў Еўропы ХХ стагоддзя, чыя мастацкая спадчына аказвае значны ўплыў на развіццё сучаснай архітэктуры. Яго архітэктурныя шэдэўры ў вялізнай ступені паўплывалі на фарміраванне аблічча Мінска і з’яўляюцца жамчужынамі беларускага дойлідства.