From Wikipedia, the free encyclopedia
Педагогіка (стар.-грэч. Παιδαγωγική — мастацтва выхавання, ад παῖς — дзіця і ἄγω — вяду) — навука аб выхаванні, навучанні і адукацыі чалавека. Педагогіка даследуе працэс мэтанакіраванага развіцця і фарміравання ва ўмовах яе выхавання, адукацыі і навучання; з’яўляецца навучальным прадметам сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, якія рыхтуюць настаўнікаў, выкладчыкаў, выхавальнікаў.
Педагогіка вывучае аб’ектыўныя сувязі паміж развіццём асобы і знешнімі фактарамі (выхаванне, асвета, навучанне), распрацоўвае тэорыю і методыку выхавання. Разглядае фарміраванне асобы ў асноўных сферах яе жыццядзейнасці (сям’я, калектыў, грамадства і інш.). Уключае педагагічныя навукі: агульную педагогіку, пераддашкольную, дашкольную, школьную, сямейную, спецыяльную, параўнальную, вытворчую, прафтэхпадрыхтоўчую, вышэйшай школы, ваенную, спартыўную, інжынерную, сацыяльную, андрагогіку (тэорыя і практыка выхавання і адукацыі дарослых), гісторыю педагогікі. і інш.
Слова «педагогіка» паходзіць ад грэчаскага παιδαγωγική, што азначае літаральна «дзетаваджэнне». У Старажытнай Грэцыі «педагог» — раб, які назіраў за дзіцем, адказваў за наведванне ім школы (часта — няздольны да фізічнай працы). Развіццё педагогікі неаддзельна ад гісторыі чалавецтва. Педагагічная думка зарадзілася і на працягу тысячагоддзяў развівалася ў старажытнагрэчаскай, старажытнаўсходніх і сярэднявечнай тэалогіі і філасофіі. Упершыню педагогіка вылучыць з сістэмы філасофскіх ведаў у пачатку XVII ст. англійскім філосафам і прыродазнаўцам Фрэнсісам Бэканам і замацавана як навука працамі чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. У працы «Вялікая дыдакгыка» ён разгледзеў асноўныя праблемы адукацыі і выхавання, упершыню падкрзсліў прынцыпы дыдактыкі і асновы прыродазгоднага выхавання дзіцяці, заклаў базіс класна-ўрочнай сістэмы навучання ў школе. Уклад у педагогіку зрабілі Дж. Лок, Ж.-Ж. Русо, І. Г. Песталоці, І. Ф. Гербарт, А. Дыстэрвег, К. Ушынскі і інш.
Да цяперашняга часу педагогіка з’яўляецца шматгаліновай навукай, якая функцыянуе і развіваецца ў цеснай узаемасувязі з іншымі навукамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.