Іон
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іон[1] (ад стар.-грэч.: ἰόν, ión: “той, які ідзе”) – электрычна зараджаная часціца, якая ўтвараецца з атама, або групы хімічна звязаных атамаў праз страту або далучэнне электронаў. Іоны могуць утварацца з атамаў, малекул, радыкалаў, іншых іонаў.
Паняцце і назва «іон» прапанаваныя М. Фарадэем у 1834 годзе. Іоны з дадатным зарадам (недахопам электронаў) называюць катыёнамі, іоны з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) – аніёнамі. Знак зараду пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыню зараду іона ў адзінках зараду электрона абазначаюць лічбай, лічба 1 звычайна не пішацца (напрыклад, Na+, Cl−, Ca2+, SO2−4.)
Іоны маюць наступныя ўласцівасці:
- Іоны ўваходзяць у склад малекул, у выглядзе самастойных часціц сустракаюцца ў плазме, газах, вадкасцях, крышталях.
- Іоны ў газах звычайна ўтвараюцца ў працэсе іанізацыі пад уздзеяннем часціц або выпраменьвання з высокай энергіяй.
- Іоны ў растворах утвараюцца ў працэсах электралітычнай дысацыяцыі электралітаў.
- Іоны ў жывых арганізмах актыўна ўдзельнічаюць у абмене рэчываў, напрыклад у працэсах пераносу ўзбуджэння па нервах.