From Wikipedia, the free encyclopedia
Імбір (Zingiber) — род кветкавых раслін сямейства імбірныя (Zingiberaceae). Існуе каля 90 відаў. Найбольш вядомы Імбір звычайны (Zingiber officinalis).[4]
Імбір | |||||||||||||||||
Zingiber zerumbet | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Zingiber Mill. (1754), nom. cons. | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Лічыцца, што навуковая назва паходзіць ад singabera, што ў перакладзе з санскрыту азначае «рагаты корань».
Паходзіць імбір з краін Паўднёвай Азіі. На дадзены момант вырошчваецца ў Кітаі, у Індыі, у Інданезіі, у Аўстраліі, у Заходняй Афрыцы, на Ямайцы, на Барбадасе.
У Сярэднявеччы быў завезены ў Еўропу, дзе выкарыстоўваўся ў якасці прыправы і лекаў. У прыватнасці, імбір лічыўся адным з асноўных сродкаў для прафілактыкі чумы. Купцы расказвалі, што імбір расце на краю свету ў краіне трагладзітаў, якія шчыра яго пільнуюць, чым яшчэ больш падымалі і без таго немалы кошт на цудадзейны корань.
У пачатку XVI стагоддзя адным з першых быў завезены ў Амерыку і хутка там распаўсюдзіўся.
Імбір — шматгадовая травяністая трапічная расліна вышынёй да 1 м. Падземная частка прадстаўлена махрыстымі каранямі і гарызантальна размешчанымі клубнепадобна-рассечанымі карэнішчамі. Звычайна яны цёмна-жоўтага або белага колеру. На карэнішчах фарміруюцца лускаватыя лісцінкі, у пазухах якіх закладваюцца пупышкі. Лісце ланцэтнае, суцэльнакрайняе, з лісцевай пласцінкай даўжынёй да 15 см. Іх похвіны ўваходзяць адна ў адну.
Кветкі размяшчаюцца на кароткіх (20-25 см) кветканосах, якія ўтвараюцца таксама з пазушных прыкаранёвых лісцінак. Яны сабраныя ў цыліндрычныя суквецці даўжынёй да 6,5 см. Кветкі з фіялетава-бурым або жоўтым венчыкам, падзеленым на тры часткі, размяшчаюцца ў пазухах прыкветкаў. Чашалісцінкі сабраны ў трубку. У кветцы адна фертыльная тычка, астатнія бясплодныя. Цэнтральная бясплодная тычка падобная да пялёстку і ўтварае губу кветкі. Песцік праходзіць паміж двума пылавікамі фертыльнай тычкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне чорнага колеру, дробныя, вуглаватыя.[5]
У гандлі спецыямі імбірам або імберцам называюць высушаныя і апрацаваныя адпаведным чынам карэнішчы. Іх выкарыстоўваюць у дробна нарэзаным і размолатым выглядзе.
Сухія карэнішчы ўтрымліваюць да 2-3 % эфірнага алею, галоўнай складовай часткай якога з'яўляецца цынгіберэн (да 70 %), які надае прадукту характэрны водар. Акрамя яго ў алеі ўтрымліваюцца цынгіберол, камфен, цынеол, цытрал і шэраг іншых злучэнняў. Клубні і прадукцыя з іх маюць рэзкі, востры смак, абумоўлены рознымі смоламі (гінгерол, цынгерол, шагаол і інш.). Сукупнасць усіх гэтых смол называюць алеагумінам.
У складзе карэнішчаў:
Размнажэнне — вегетатыўнае. Для гэтай мэты выкарыстоўваюць дробныя клубні або часткі буйных карэнішчаў. У залежнасці ад умоў глебы іх высаджваюць па схеме 40 х 40 або 60 х 35 см. У некаторых выпадках яе павялічваюць да 100х100 см. На 1 га — ад 10 да 60 тысяч раслін. Дагляданне за плантацыямі — рыхленне глебы і выдаленні пустазелля.
Гатоўнасць да ўборкі імбіру супадае з высыханнем лісця і сцёблаў або з заканчэннем цвіцення. Карэнішчы перабіраюць ўручную. Іх падкопваюць рыдлёўкамі, выцягваюць з глебы і чысцяць ад зямлі, карэньчыкаў і сцёблаў.
Ураджайнасць сухіх карэнішчаў у сярэднім — 4 т/га. Пры спрыяльных умовах іх збор можа павялічыцца да 9-11 т/га.[6]
Часцей за ўсё імбір сустракаецца ў молатым выглядзе. Молатая вострая прыправа ўяўляе сабой шаравата-жоўты сопкі парашок.
Імбір часта ўжываецца ў еўрапейскай кухні. Яго дадаюць у збіцень, квас, наліўкі, настойкі, брагу, мёд, а таксама пернікі, кулічы, здобныя булачкі.
Прыхільнасць дадаваць імбір ў кандытарскія вырабы, салодкія стравы і напоі інтэрнацыянальна. Лядзяшы, варэнне, печыва, кексы, бісквіты, узвары, пудынгі, піва, лікёры многіх кухонных традыцый свету ўтрымліваюць імбір.
У краінах Азіі імбір выкарыстоўваюць у прэсервах з мяса і птушкі, ён уваходзіць у склад вядомай прыправы кары, яго нават дадаюць у некаторыя гатункі гарбаты.
Марынаваны імбір — гары. Выкарыстоўваюць як заправу да сушы.
Імбір ўжываюць і як самастойны прадукт. У Паўднёва-Усходняй Азіі свежы імбір зацукроўваюць і робяць з яго варэнне, у Кітаі, Індакітаі, Бірме і ў Англіі ў склад варэння з імбіру дадаюць памяранцавую лупінку — варэнне вядома пад назвай Чоу-Чоу.
Молаты імбір ў Індыі дадаюць у муку і выпускаюць 4 гатункі імбірнай мукі з розным працэнтным утрыманнем імбіру.
У Англіі, Аўстраліі і ў ЗША з імбіру робяць імбірнае піва (англ.: Ginger Beer), і таксама мяккія неспіртныя ахаладжальныя напоі, напрыклад імбірны эль.
Выкарыстанне імбіру ў падліўках да мяса, агароднінных і фруктовых марынадах уласціва для еўрапейскай і амерыканскай кухняў. У краінах Азіі імбір выкарыстоўваецца непасрэдна пры тушэнні мяса і хатняй птушкі. На мяса імбір аказвае не толькі араматычнае дзеянне, але і робіць яго больш мяккім.
У розныя стравы імбір дадаюць у розны час:
Нормы закладкі імбіру адносна высокія — да 1 грама на 1 кілаграм цеста або мяса.[7]
Імбірная гарбата з'яўляецца напоем ў многіх краінах, зробленым з кораня імбіру. У Кітаі гарбата вырабляецца шляхам кіпячэння ачышчанага і нарэзанага імбіру разам з карычневым цукрам. Нарэзаны апельсін або лімон таксама могуць быць дададзены, каб даць смак, і такая гарбата можа спажывацца гарачай або халоднай. У карэйскай кухні, імбірную гарбату называюць saenggang cha (생강차). Яна можа быць прыгатавана шляхам кіпячэння імбіру або шляхам змешвання гарачай вады і падсалоджанага кансерваванага імбіру. Для апошняга, нарэзаны корань імбіру захоўваецца з мёдам на працягу некалькіх тыдняў, як варэнне.[8] У японскай кухні імбірная гарбата называецца shōgayu (生姜湯).[9] У філіпінскай кухні яна называецца salabat і ўжываецца ў адносна халодны месяц снежань. Імбір надае гарбаце пікантны водар.[10]
У старажытнасці імбір лічылі прафілактычным сродкам ад чумы. Эксперыментальныя даследаванні паказалі, што імбір стымулюе ўтварэнне страўнікавага соку, паляпшае страваванне. У цяперашні час імбір ўжываюць пры разладзе стрававання з млоснасцю і ванітамі, пры метэарызме, хранічным энтэрыце, як сродак, які павышае апетыт, паляпшае вылучэнне ўрыны пры яе затрымцы, пры ацёках, рэўматызме і для паласкання горла пры ангіне.
У народнай медыцыне краін Усходняй Азіі перамолатыя карэнішчы ўжывалі пры галаўных болях неўралгічнага і спастычнага характару, бранхіяльнай астме, як супрацьтрыхаматозны сродак. У парфумерыі выкарыстоўваецца для кампазіцый ўсходняга тыпу. [11]
Карэнішча імбіру (лац.: Rhizoma Zingiberis) паступае ў продаж у аптэкі ў ачышчаным або неачышчаным ад коркі выглядзе. Утрымоўвае эфірны алей, галоўнай складовай часткай якога з'яўляюцца сэсквітэрпэны — цынгіберэны; пякучы смак абумоўлены смалістымі рэчывамі — гінгероламі.
Настойка імбіру ўваходзіць у склад страўнікавых і апетытных кропель, танізуючых сродкаў.[12]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.