From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізяслаў Яраславіч, у хрышчэнні Дзмітрый (1024 — 3 кастрычніка 1078) — князь тураўскі (1042—1054) і вялікі князь кіеўскі (1054—1078, з перапынкамі).
Ізяслаў Яраславіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
Пераемнік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усяслаў Брачыславіч | ||||||
Пераемнік | Святаслаў Яраславіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Усевалад Яраславіч | ||||||
Пераемнік | Усевалад Яраславіч | ||||||
Нараджэнне |
1024 |
||||||
Смерць |
3 кастрычніка 1078 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Рурыкавічы | ||||||
Бацька | Яраслаў Уладзіміравіч | ||||||
Маці | Інгігерда | ||||||
Жонка | Гертруда Польская[1] | ||||||
Дзеці | Яраполк Ізяславіч[2], Святаполк Ізяславіч і Мсціслаў Ізяславіч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Другі або трэці сын вялікага князя кіеўскага Яраслава Уладзіміравіча. Княжыў у Тураве, напэўна, з 1042 года. У 1052 годзе, пасля смерці старэйшага брата Уладзіміра, атрымаў яшчэ і сталец у Ноўгарадзе.
Пасля смерці бацькі (1054) стаў вялікім князем кіеўскім. У 1058 годзе здзейсніў паход на вярхоўі Акі і перамог голядзь. У 1067 годзе з братамі Святаславам і Усеваладам ваяваў супраць полацкага князя Усяслава Брачыславіча, удзельнічаў у бітве на Нямізе. Падчас перамоў каля Ршы падступна захапіў Усяслава ў палон і пасадзіў у цямніцу-поруб у Кіеў. Падчас народнага паўстання ў 1068 года Ізяслаў Яраславіч сагнаны з велікакняжацкага стальца.
У 1069 годзе з дапамогай польскага караля Баляслава вярнуўся ў Кіеў, потым прагнаў Усяслава і з Полацка, пасадзіў там свайго сына Мсціслава Ізяславіча, а потым Святаполка Ізяславіча. У 1073 годзе выгнаны з Кіева сваім братам Святаславам, беспаспяхова шукаў падтрымкі ў Польшчы і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пасля смерці Святаслава ў 1077 годзе зноў заняў кіеўскі сталец. У Тураў на княжанне паслаў сына Яраполка Ізяславіча. Загінуў у міжусобнай вайне пад Чарнігавам.
Адзін са складальнікаў зводу законаў — Рускай праўды.
Віслыя свінцовыя пячаткі Ізяслава Яраславіча выяўлены падчас археалагічных раскопках у Ваўкавыску, Тураве, Брэсце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.