From Wikipedia, the free encyclopedia
Ігнат Пятровіч Антонаў (28 снежня 1922, в. Будніца, Віцебскі павет, Віцебская губерня — 1 лютага 2015, Мінск) — беларускі неўрапатолаг. Акадэмік АН БССР (1984), член-карэспандэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1974). Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967)[1]. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1972). Народны ўрач Беларусі (1992).
Ігнат Пятровіч Антонаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 снежня 1922 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1 лютага 2015 (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, неўролаг, ваенны ўрач |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АМН СССР, акадэмік НАНБ |
Альма-матар |
|
Партыя | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1], быў ваенфельчарам[2]. Выратаваў 128 параненых байцоў. Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1950[1] годзе. У 1950−1955 гг. малодшы навуковы супрацоўнік Беларускага НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, у 1955—1959 гг. — асістэнт, а з 1959 г. — дацэнт кафедры нервовых хвароб Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў[3].
З 1962 года — дырэктар Беларускага НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі[1].
Вядомы сваімі працамі па вывучэнні інфекцыйных і паразітарных хвароб нервовай сістэмы[1], фізіятэрапіі і курарталогіі. Аўтар 12 вынаходніцтваў, 9 манаграфій, 438 навуковых артыкулаў (да 1993 г.). Стварыў навуковую школу і падрыхтаваў 20 дактароў і 42 кандыдаты навук[3].
Амерыканскі біяграфічны інстытут за выдатныя поспехі ў развіцці навукі прысвоіў І. П. Антонаву ганаровае званне «Чалавек года-97», па рашэнні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра (Кембрыдж, Англія) імя акадэміка ўнесена ў выданне «2000 знакамітых людзей ХХ стагоддзя»[3].
Народны ўрач Беларусі (1992), ганаровы грамадзянін Мінска і Віцебска. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Айчыны ІІІ і ІІ ступені, 15 медалямі[3].
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Патагенез, клініка і дыягностыка неўралагічных праяваў астэахандроза пазваночніка».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.