From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах (ням.: Johann Bernhard Fischer von Erlach; 20 ліпеня 1656, Грац — 5 красавіка 1723, Вена) — аўстрыйскі архітэктар, заснавальнік і вядучы майстар габсбургскага барока. Родапачынальнік архітэктарскай дынастыі Фішэраў фон Эрлахаў.
Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1656[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 красавіка 1723[1][2][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Joseph Emanuel Fischer von Erlach[d] |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Вена, Прага, Зальцбург, Грац |
Архітэктурны стыль | барока |
Найважнейшыя пабудовы |
палац Шонбрун Зімовы палац Яўгенія Савойскага палац Клам-Галасаў маўзалей Фердынанда II |
Горадабудаўнічыя праекты | перапланоўка Зальцбурга |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Родам з Штырыі, Іаган Бернхард Фішэр вучыўся ў Рыме ў Карла Фантана. Па вяртанні ў Вену займаўся аднаўленнем рэзідэнцый вяльможаў, разбураных падчас нашэсця турак. Распрацаваў характэрны тып цэнтральнаеўрапейскага барочнага палаца. Атрымаў у 1696 годзе дваранства (з даданнем да прозвішча ўдакладнення «фон Эрлах») і пасаду прыдворнага архітэктара, якую захоўваў пры трох імператарах.
Сярод найбольш важных праектаў Эрлаха — імператарскі палац Шонбрун, Зімовы палац Яўгена Савойскага, палац Клам-Галасаў у Празе, маўзалей Фердынанда II у Грацы, будынак манежа ў Хофбургу і шэраг барочных цэркваў у Зальцбургу, перапланоўкай якога ён займаўся.
Выніковы праект Фішэра фон Эрлаха — Карлскірхэ у Вене — носіць падкрэслена эклектычны характар, з размешчанымі па баках франтона калонамі, якія ў чымсьці падобны да мінарэтаў. Незадоўга да смерці Фішэр-фон-Эрлах апублікаваў першы ў сваім родзе архітэктурны атлас, у якім былі прайграны і супастаўлены выбітныя збудаванні розных эпох і краін, ад егіпецкіх пірамід да кітайскіх пагад.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.