![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/JohnIIIVatatzesGoldHyperpyronMagnesia.jpg/640px-JohnIIIVatatzesGoldHyperpyronMagnesia.jpg&w=640&q=50)
Іаан III Дука Ватац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іаан III Дука Ватац (грэч. Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης); каля 1192, Дыдымотыка, Візантыйская імперыя — 3 лістапада 1254, Німфей, Нікейская імперыя) — нікейскі імператар, які панаваў з 1221 па 1254 гады.
- Пра іншых людзей з падобным тытулам гл.: Іаан III
Іаан III Дука Ватац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ιωάννης Γ΄ Δούκας Βατάτζης | |||||||
![]() Залаты гіперпірон Іаана III | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Феадор I | ||||||
Пераемнік | Феадор II | ||||||
Нараджэнне |
каля 1192[1][2] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1254 |
||||||
Род | Дукі[d] | ||||||
Бацька | Васілій Ласкарыс[d][3] | ||||||
Маці | NN Angelina[d][4] | ||||||
Жонка | Ірына Ласкарына[d][5] і каля Ганна Гогенштаўфен[d][5] | ||||||
Дзеці | Феадор II Ласкарыс[3] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
![]() |
Паходзячы паводле жаночай лініі ад адной з самых знакамітых сем’яў Візантыі, Ян ажаніўся з дачкой Феадора I Ласкарыса, Ірынай. Як таленавіты кіраўнік і военачальнік, атрымаў верх над іншымі кандыдатамі на імператарскі сталец, гэта значыць змагаючыся супраць братоў Феадора I. Валадаранне Іаана прайшло ў клопатах пра аднаўленне ранейшай Візантыйскай імперыі. Вельмі важнае значэнне мела перамога Іаана над лацінянамі пры Піманіёне ў 1224 годзе, вынікам якой было адабранне ў Лацінскай імперыі ўсіх зямель, што ляжалі ў Азіі. Затым Іаанам у кароткі час былі заваяваны Лесбас, Родас, Хіёс, Самас і Кос. Аднак у спробе авалодаць Кандыяй, а таксама пад сценамі Канстанцінопаля, Іаан пацярпеў няўдачу.
Пакуль балгарскім царом быў Іван II Асень, Іаан дзейнічаў у саюзе з ім супраць лацінянаў, але пасля смерці балгарскага кіраўніка ў царстве ўзніклі смуты, чым скарыстаўся Іаан дзеля таго, каб набыць цэлы шэраг важных балгарскіх гарадоў.