інстытут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — акадэмічны інстытут Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі.
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы | |
---|---|
Дата заснавання | 1957 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Дырэктар | Ягор Аляксеевіч Ненадавец |
Метро | Акадэмія навук |
Юрыдычны адрас |
Беларусь, 220072 Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2 |
Сайт | imef.basnet.by |
Інстытут створаны 11 ліпеня 1957 года Пастановай Савета Міністраў БССР на базе сектара мастацтва Інстытута літаратуры і мастацтва і сектара этнаграфіі і народнай творчасці Інстытута гісторыі АН БССР. Першым дырэктарам Інстытута стаў акадэмік АН БССР Пятро Фёдаравіч Глебка.
Інстытут імкліва рос і развіваўся. У 1967 годзе ў інстытуце было 5 сектароў: этнаграфіі; фальклору; тэатру і кіно; музычнага мастацтва; выяўленчага мастацтва. За першае дзесяцігоддзе існавання Інстытутам было апублікавана 328 манаграфій, 6 зборнікаў навуковых артыкулаў, 12 зборнікаў фальклорных твораў, вялізная колькасць навукова-папулярных брашур і артыкулаў у газетах і часопісах. У складзе Інстытута было 77 супрацоўнікаў, з іх 4 дактары навук, 25 кандыдатаў навук, 1 член-карэспандэнт і 1 акадэмік АН БССР.
Пасля пастановы Дзяржаўнага камітэта па навуцы СССР і Прэзідыўма АН БССР у 1969 годзе для падрыхтоўкі Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі быў утвораны адпаведны сектар. У 1976 годзе аформіліся сектар тэатральнага мастацтва і сектар кінамастацтва.
Сабраныя падчас навуковых экспедыцый помнікі мастацкай і матэрыяльнай культуры Беларусі пры непасрэдным актыўным удзеле Юрыя Хадыкі сталі асновай музейнай калекцыі сектара старажытнабеларускай культуры, якая ў 1979 годзе аформілася ў Музей старажытнабеларускай культуры. У далейшым Музей адыграў ключавую ролю ва ўратаванні і захаванні помнікаў народнай матэрыяльнай і духоўнай культуры раёнаў Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У 1981 годзе ў Інстытуце працавалі 174 чалавекі, сярод іх 3 члены-карэспандэнты АН БССР, 6 дактароў навук і 40 кандыдатаў навук.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 1992 года № 447 Інстытуту прысвоена імя Кандрата Крапівы. У 1997 годзе, праз 40 год пасля стварэння, у Інстытуце працавала 105 супрацоўнікаў, з іх 4 члены-карэспандэнты, 21 доктар навук і 35 кандыдатаў навук.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 2001 года № 137 калекцыя фальклорных запісаў і калекцыя аддзела старажытнабеларускай культуры аднесены да аб’ектаў, якія складаюць нацыянальны здабытак.
У 2012 годзе Інстытут увайшоў на правах філіяла ў склад Цэнтра даследаванняў беларускай кульутры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка перайшоў на пасаду дырэктара новаўтворанага Цэнтра, а дырэктарам Інстытута стаў доктар мастацтвазнаўства Валерый Іванавіч Жук. 3 2021 года дырэктарам з’яўляецца кандыдат мастацтвазнаўства Таццяна Георгіеўна Гаранская, з 2024 — Ягор Аляксеевіч Ненадавец.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.