Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтр у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у складзе Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў. Асноўнай мэтай Цэнтра з’яўляецца правядзенне навуковых даследаванняў у галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналогіі, фалькларыстыкі, мовы і літаратуры. Цэнтр з’яўляецца дзяржаўнай юрыдычнай асобай.
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі | |
---|---|
Размяшчэнне | Мінск, вуліца Сурганава, 1, корпус 2. |
Тып арганізацыі | навуковая арганізацыя[d] |
Афіцыйныя мовы | Руская, Беларуская |
Кіраўнікі | |
Дырэктар | Аляксандр Іванавіч Лакотка |
Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце | Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі |
Намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце | Сяргей Пятровіч Віцязь |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 2012 |
belcentre.by |
Створаны ў 2012 годзе ў выніку аб’яднання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы і Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 была адноўлена дзейнасць Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, якія разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ўвайшлі ў склад Цэнтра ў якасці філіялаў.
На 1 мая 2015 колькасць супрацоўнікаў Цэнтра складала 203 чал., у тым ліку 2 акадэміка, 5 членаў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук[1].
Дырэктар цэнтра — акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Іванавіч Лакотка; першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце — кандыдат гістарычных навук Аляксандр Віктаравіч Бараноўскі; намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце — доктар гістарычных навук Сяргей Пятровіч Віцязь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.