From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Верме́ер (Верме́р) Дэ́лфцкі (нідэрл.: Jan Vermeer van Delft, МФА: [ˈjɑn vərˈmeːr]; 31 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 15 снежня 1675) — галандскі мастак, майстар бытавога жывапісу і жанравага партрэта. Нароўні з Рэмбрандтам і Франсам Халсам адзін з найвялікшых жывапісцаў залатога веку галандскага мастацтва.
Ян Вермеер | |
---|---|
нідэрл.: Johannes Vermeer фр.: Johannes Vermeer | |
| |
Імя пры нараджэнні | Jan Vermeer |
Дата нараджэння | кастрычнік 1632[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 снежня 1675[1][5][…] (43 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Reijnier Janszoon Vermeer[d][8] |
Маці | Digna Baltus[d][8] |
Жонка | Catharina Bolenes[d] |
Род дзейнасці | мастак, калекцыянер мастацтва |
Жанр | жанравы жывапіс[9] і партрэт[9] |
Мастацкі кірунак | Залаты век галандскага жывапісу[d][9] і жывапіс барока[d][9] |
Заступнікі | Pieter van Ruijven[d] |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў сям’і заможнага камерсанта. Верагодна, жывапісу вучыўся ў вядомага мастака К. Фабрыцыуса. У 1653 г. малады мастак быў прыняты ў гільдыю св. Лукі, у 1662—71 г. займаў пасаду старшыні цэха. Двойчы станавіўся прэзідэнтам гільдыі. Быў жанаты на Катарыне Болнес з якой меў пятнаццаць дзяцей. Жывапіс не прыносіў Вермеру прыбытку, дастатковага для ўтрымання вялікай сям’і; ён быў змушаны працягваць гандлёвую справу бацькі. Аднак вайна з Францыяй і крызіс 1672 г. разарылі яго. Не выключана, што гэта паскорыла смерць Вермера, які памёр ад сардэчнага прыступу.
Я. Вермер — найбуйнейшы майстар галандскага жанравага і пейзажнага жывапісу. Пераважная большасць карцін Вермера, якія дайшлі да нас, уяўляюць сабою жанравыя замалёўкі. Сюжэты іх тыповыя: невялікая частка пакоя, жанчыны, пагружаныя ў тыя ці іншыя заняткі. Ярка індывідуальнае мастацтва Вермера не было ацэнена сучаснікамі і надоўга забылася. Цікавасць да яго з’явілася толькі ў 19 ст.
Раннія творы Вермера («Хрыстос у Марфы і Марыі», 1655, Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург) яшчэ належаць тагачаснаму еўрапейскаму рэпертуару і нехарактэрныя для творчасці мастака ў цэлым. З 2-й пал. 1650-х г. Вермер піша невялікія карціны з адной ці некалькімі фігурамі ў залітым серабрыстым святлом гарадскім інтэр’еры («Служанка са збаном малака», «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца», «Перапынены ўрок музыкі»), надаючы ўвагу не сктолькі дзеянню, колькі стану герояў і агульнаму настрою сцэны. У кан. 1650-х г. Вермер стварае два пейзажы («Від Дэлфта» і «Вулачка»), якія зацвердзілі за ім славу неперасягненага майстра пейзажнага жанру.
У 1660-я г. творчасць Вермера робіцца больш сузіральнай і вытанчанай, а жывапіс — халаднейшым («Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», «Жанчына з гарлачом вады»). Мастак часта малюе ўтульныя, багата абстаўленыя пакоі, дзе ўпрыгожаныя жанчыны чытаюць і пішуць лісты («Дзяўчына ў блакітным, якая чытае ліст», «Дама, якая піша ліст»), музыкуюць («Лютністка», «Канцэрт», «Гітарыстка»), разглядаюць каштоўнасці («Дама, якая прымярае каралі»), вядуць галантныя размовы з кавалерамі («Келіх віна»). На сваіх карцінах Вермер малюе таксама людзей працы, навукі і мастацтваў («Каруначніца», «Майстэрня мастака»).
Я. Вермер не напісаў ніводнага нацюрморта як скончанай карціны, але прылічаны да лепшых майстраў гэтага жанру. Ствараючы свае творы, мастак арганічна ўплятаў у іх нацюрморты: талерка з садавіной, гарлач і скамечаная сурвэтка («Дзяўчына, якая спіць»); яблыкі і персікі, якія скаціліся з нахільнай талеркі («Дзяўчына з лістом»).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.