Цвярачус
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цвяра́чус[3] (літ.: Tverečius), традыцыйная беларуская назва — Цверач[4] — мястэчка ў Ігналінскім раёне Уцянскага павета Літвы. Адміністрацыйны цэнтр Цвярачускай сянюніі. Размешчана на ўсход ад Ігналіны, каля граніцы з Беларуссю (праходзіць па Дзісне).
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Першы пісьмовы ўспамін пра Цверач датуецца 21 ліпеня 1501 годам, калі ў ім заснавалі кляштар аўгусцінаў. Таго ж года тут збудавалі мураваны касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Цверач увайшоў у склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1662 годзе ваявода троцкі Мікалай Стафан Пац збудаваў тут комплекс мураванага кляштара аўгусцінаў з новым касцёлам.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Цверач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Свянцянскім павеце Віленскай губерні. На 1866 год тут было 18 двароў.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Цверач занялі войскі Германскай імперыі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Цверач абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе Цверач апынуўся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года ўлады СССР перадалі Цверач Літве.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.