Хо́ўхлаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Хоўхлава.
Хоўхлаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Хоўхлава |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 094 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222322 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Сугваздаўскага сельсавета Валожынскага раёна перададзена вёска Пекары[1], 3 жніўня 1954 года з Дорскага сельсавета Валожынскага раёна — вёска Абухаўшчына[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дровашы, Куляшы, Пранчэйкава, Чэрнева, Чэрнеўшчына і Шалыгі)[3]. У 2004 годзе скасаваны вёскі Крыжы-Луг і Палуйкі. 28 мая 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Гарадоцкага (14 населеных пунктаў: Бабры, Ваўчкі, Дарахі, Дзяразкі, Дровашы, Ермакі, Каменшчына, Краснаармейская, Куляшы, Пранчэйкава, Селеўцы, Чэрнева, Чэрнеўшчына, Шалыгі) і Хажоўскага (13 населеных пунктаў: Абухаўшчына, Броды, Бярозаўцы, Віткоўшчына, Задварцы, Кукава, Лучанскія, Мацукоўшчына, Пекары, Сухапараўшчына, Хоўхлава, Чахі, Шараі) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1094 чалавекі[5], з іх 93,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 27 населеных пунктаў.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.