вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Усве́я[1] (трансліт.: Usvieja, руск.: Усвея) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Глыбачанскага сельсавета. Знаходзіцца за 30 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, каля возера Усвея.
Вёска
Усвея
|
Вядома з XVI ст. як маёнтак і двор у Полацкім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. У 1594 г. цэнтр Усвейскай воласці. У XIX ст. у Лепельскім павеце Віцебскай губерні. У 1846 г. ў вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, вінакурны завод і хлебазапасны магазін. У 1910 г. заснавана земская школа. У 1925 г. ў вёсцы працавалі кузня, шавецкая і кравецкая майстэрні. З 20 жніўня 1924 г. вёска стала цэнтрам Усвейскага сельсавета Ульскага раёна Полацкай акругі. З 8 ліпеня 1931 г. Усвея ў Сіроцінскім, 25 ліпеня 1931 г. у Бешанковіцкім раёне. У 1939 годзе цэнтр Усвейскага сельсавета перанесены ў вёску Стаі. У час Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 г. вёску спалілі нямецка-фашысцкія захопнікі. З 17 снежня 1956 г. вёска Усвея ва Ушацкім раёне, з 19 лютага 1958 г. у Глыбачанскім сельсавеце[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.