былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Усве́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Стаі.
Усвейскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Ушацкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Стаі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 19 лютага 1958 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Усвея. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Сіроцінскага раёна БССР, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Стаі. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна Віцебскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Ушацкага раёна. 19 лютага 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Глыбачанскага (7 населеных пунктаў: Бадзяліна, Бальбінава, Двор Усвея, Капусціна, Маёўка, Пенная Ніва, Усвея) і Дубраўскага (7 населеных пунктаў: Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я, Зарэчча, Казейшчына, Стаі, Старына Вялікая і Цянюгі) сельсаветаў[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.