From Wikipedia, the free encyclopedia
Урбан II (лац.: Urbanus PP. II, каля 1042 — 29 ліпеня 1099) — 159-ы Папа Рымскі з 12 сакавіка 1088 года па 29 ліпеня 1099 года.
Урбан II | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Urbain II | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Віктар III, Папа Рымскі | ||||||
Пераемнік | Пасхалій II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gerhard[d] | ||||||
Пераемнік | Odon de Châtillon[d] | ||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, аўтар | ||||||
Нараджэнне |
каля 1035[1] |
||||||
Смерць |
29 ліпеня 1099[1] ці 1099[2] |
||||||
Пахаванне | |||||||
Бацька | Miles de Châtillon[d] | ||||||
Маці | Avenelle de Montfort[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У свету — француз Эд (Ода) дэ Шацільён дэ Лажеры (італ.: Odon (Otho, Otto) de Lagery). Нарадзіўся ў графстве Шампань недалёка ад Парыжа. Вучыўся ў Рэймсе ў святога Бруна. Быў прыёрам абацтва Клюні.
У 1095 годзе на скліканым ім Клермонскім саборы абвясціў Крыжовы паход супраць мусульман, паабяцаўшы яго ўдзельнікам адпушчэнне грахоў.
Пахаванне Папы Урбана II знаходзіцца ў бенедыкцінскім кляштары Бадзіа дзі Кава.
Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П’ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (1081—1118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.
Усім, хто ідзе туды, у выпадку іх скону, з гэтага часу будзе адпушчэнне грахоў. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць у багацці трафеі, тыя людзі, якія абвыклі ваяваць супраць сваіх аднаверцаў — хрысціян... Зямля тая цячэ малаком і мёдам. Ды стануць цяпер воінамі тыя, хто раней з'яўляўся рабаўніком, ваяваў супраць братоў і супляменнікаў. Хто тут гаротны, там стане багаты |
Гаворка Папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»). Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва «крыжакі».
Памёр праз два тыдні пасля ўзяцця крыжакамі Іерусаліма. Беатыфікаваны ў 1881 годзе. Дзень памяці — 29 ліпеня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.