беларускі музыка (нар. 1989) From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзі́мір Ю́р’евіч Кара́кін (нар. 10 снежня 1989, Мінск) — беларускі музыка, гітарыст, аўтар песень, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў (разам з братам Дзмітрыем) рок-гурта Litesound. Разам з гуртом прадстаўляў Беларусь на песенным конкурсе «Еўрабачанне-2012». Палітычны зняволены рэжыму Лукашэнкі.
Уладзімір Юр’евіч Каракін | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 10 снежня 1989 (34 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкант, палітычны вязень |
Інструменты | гітара, клавішныя музычныя інструменты[d], бас-гітара, укулеле[d] і вакал |
Жанры | поп-рок і сінці-поп |
Нарадзіўся 10 снежня 1989 года ў Мінску. Скончыў факультэт англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.
Пачаў музычную кар’еру ў Кітаі, дзе працяглы час жыў з сям’ёй[1]. У Кітаі разам з братам Дзмітрыем стварыў аматарскі гурт, які пазней займеў назву Litesound. У 2012 годзе гурт Litesound прадставіў Беларусь на песенным конкурсе «Еўрабачанне», заняўшы 15 месца ў другім паўфінале[2].
Разам са сваім гуртом Уладзімір Каракін запісаў гімны для футбольнага клуба «Шахцёр», гандбольнага клуба «Дынама Мінск». Запісвалі саўндрэтрэкі для рэклам розных брэндаў. Іх кліп на песню «See You In Vegas» атрымаў узнагароду «Найлепшы кліп года»[3], а таксама альтэрнатыўную музычную прэмію Ultra-Music Awards у намінацыі «Найлепшы беларускі кліп года»[4]. У 2014 годзе іх песня Brothers стала гімнам мінскага чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года. У 2019 годзе запісалі трэк для Другіх Еўрапейскіх Гульняў «Champion», які на думку журы трапіў у тройку найлепшых. Але за пару дзён да цырымоніі закрыцця гульняў іх выступленне было адменена[5]. Гурт здымаў кліпы для многіх беларускіх спевакоў, гуртоў[6].
У 2020 годзе Уладзімір Каракін разам з гуртом падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. У час пратэстаў гурт запісаў беларускамоўную песню «Мы героі», версію песні, з якой яны выступалі на Еўрабачанні[7], пасля запісаў песню на словы Якуба Коласа «Беларускаму люду», граў у падтрымку палітычных вязняў[8]. 13 кастрычніка 2022 года Дзмітрый і Уладзімір Каракіны затрыманы спецслужбай рэжыму Лукашэнкі — САХР, змешчаны ў СІЗА-1 Мінска і абвінавачаны паводле артыкула 342 крымінальнага кодэкса Беларусі ў актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак[9]. Сумеснай заявай шасці арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр, 30 лістапада 2022 года быў прызнаны палітычным зняволеным[10].
3 кастрычніка 2022 года быў прыгавораны да двух з паловай гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах 2020 года[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.