From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінці-поп — жанр поп-музыкі, у якім сінтэзатар з’яўляецца галоўным інструментам. У той час як большасць сучаснае папулярнае музыкі ствараецца з дапамогай сінтэзатараў, сінт-поп мае стылістычныя асаблівасці, якімі ён адрозніваецца ад астатняй музыкі, створанай тэхналагічна аднолькава.
Сінці-поп | |
---|---|
Кірунак: | электронная музыка |
Вытокі: |
краўт-рок дыска спейс-дыска глэм-рок поп-музыка пост-панк новая хваля |
Месца і час узнікнення: | 1977-80 гады |
Папулярнасць: | 1980-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | электрапоп, электраклэш, ф’ючэрпоп, сінці-панк |
Роднасныя: | індастрыял, фрыстайл |
Вытворныя: | электра, Hi-NRG, Electronic Body Music, New Beat, хаус, тэхна, хардкор-тэхна, еўрадэнс, электра-хаус |
Гэтымі асаблівасцямі з’яўляюцца: штучнасць гуку (сінтэзатары больш не імітуюць гучанне рэальных музычных інструментаў), акцэнт на механічных рытмах, выкарыстанне вакалу ў якасці кантрапункта штучнаму паходжанню аранжыроўкі, шмат паўтораў структурных элементаў. Форма кампазіцыі сінт-поп песень не адрозніваецца ад формы звычайных поп-песень. Нярэдка тэксты песень маюць лёгкую сацыяльную і навукова-тэхнічную тэмы.
У больш шырокім сэнсе сінці-поп — музычная сцэна пачатку і сярэдзіны 80-х, якая актыўна выкарыстоўвае ў музыцы гук сінтэзатараў (напрыклад, Depeche Mode, Erasure), а таксама хваля папулярнае Новае Рамантыкі (гурты Duran Duran, Spandau Ballet і іншыя)[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.