Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Уладзімір Аляксандравіч Шыманец (2 (15) мая 1911 — 27 жніўня 1977) — беларускі грамадскі дзеяч у Францыі, інжынер, мастак, міністр фінансаў БНР[2].
Уладзімір Шыманец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Іванавіч Захарка | ||||||
Нараджэнне |
2 (15) мая 1911[1] |
||||||
Смерць |
27 жніўня 1977 (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Аляксандр | ||||||
Жонка | Эвеліна Шыманец | ||||||
Дзеці | Івонка Сурвіла і Лявон Шыманец | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 2 (15) мая 1911 года ў Рызе, дзе ў той час працаваў яго бацька Аляксандр Васільевіч, што паходзіў з вёскі Засулле на Стаўпеччыне. Маці — Вольга Ігнацьеўна. Ахрышчаны 22 мая (4 чэрвеня) года ў рыжскай Пакроўскай царкве. Хроснымі бацькамі былі селянін Засульскай воласці Міхаіл Ільіч Сацінскі і жонка селяніна Ліксенскай воласці Эмілія Канстанцінаўна Сініца[3].
Падчас Першай сусветнай вайны ў 1915 г. сям’я была эвакуяваная ва ўкраінскае Дняпро, і толькі ў 1919 годзе ўдалося вярнуцца на радзіму ў Засулле. Уладзімір Шыманец вучыўся ў школе ў Негарэлым, апошнія класы — у Стоўпцах. Ад дзяцінства пачаў маляваць.
У 1932 годзе скончыў Віленскую тэхнічную школу. Па заканчэнні школы цягам году не мог знайсці працы і жыў з бацькамі, толькі пазней знайшлася праца ў Стоўпцах. У 1935 годзе ажаніўся. У 1938 годзе польскія ўлады перавялі яго ў Брэст.
У 1939 годзе здолеў уладкавацца ў Баранавічах, працаваў намеснікам начальніка электрастанцыі чыгуначнай станцыі Баранавічы-Цэнтральная. Пасля прыходу саветаў быў арыштаваны — 23 кастрычніка 1940 г. Асуджаны 22 лютага 1941 г. «асобай нарадай» за «антысавецкую агітацыю» на 5 гадоў савецкіх канцлагераў у Омску, аднак адпраўцы туды перашкодзіў пачатак нямецка-савецкай вайны. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Баранавічах, публікаваў артыкулы пра архітэктуру.
З лета 1944 года разам з сям’ёй на эміграцыі. Спачатку апынуўся ў Даніі, у Капенгагене, дзе арганізаваў Згуртаванне беларусаў Даніі. У 1948 годзе з дапамогай Лявона Рыдлеўскага і Міколы Абрамчыка змог разам з сям’ёй пераехаць у Францыю. З 1952 года жыў у Сартрувілі пад Парыжам. Браў удзел у працы Аб’яднання беларускіх работнікаў у Францыі, Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі (САБЭ), дзейнасці ўрада БНР (некаторы час займаў пасаду міністра фінансаў). Праз усё жыццё працягваў маляваць. Быў аўтарам праектаў паваенных марак БНР[4]. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках у Сартрувілі, Версалі, Парыжы, у 1970-х некалькі выставак яго працаў былі арганізаваныя ў БІНіМам у Нью-Ёрку. Пісаў у эміграцыйнай перыёдыцы пра творчасць беларускіх мастакоў на эміграцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.