Remove ads
беларускі грамадскі і палітычны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікола (Мікалай Сямёнавіч) Абрамчык (16 жніўня 1903, Сычавічы, Радашковіцкая воласць[d], Вілейскі павет, Віленская губерня, Расійская імперыя — 29 мая 1970, Парыж) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст , інжынер. Прэзідэнт Рады БНР (снежань 1947—1970).
Мікола Абрамчык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Захарка | ||||||
Пераемнік | Вінцэнт Жук-Грышкевіч | ||||||
Нараджэнне |
16 жніўня 1903 |
||||||
Смерць |
29 мая 1970 (66 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Сямён Абрамчык | ||||||
Жонка | Ніна Абрамчык | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Веравызнанне | БАПЦ | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадзед Базыль Абрамчык меў трынаццаць сыноў, якія ўзялі ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў. Адзін быў за гэта пакараны смерцю на шыбеніцы, іншыя высланыя, а дзеда Міколы Янку выгналі з духоўнай семінарыі і пазбавілі грамадзянскіх правоў.
Нарадзіўся ў в. Сычавічы Вілейскага павета Віленскай губерні ў Расійскай імперыі (цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобласці). Наконт даты нараджэння Міколы Абрамчыка ёсць розныя версіі, найбольш праўдападобна, што ён нарадзіўся 6 жніўня 1903 года, бо гэтая дата ўласнаручна ім запоўнена ў анкеце БІНіМ. Гэтая ж дата была надрукавана ў газеце «Бацькаўшчына» за 1952 год, дзе быў размешчаны вялікі біяграфічны артыкул, напісаны Лявонам Рыдлеўскім.[1]
З 1921 года браў удзел у нацыянальным руху, быў прадстаўніком Рады БНР на Вілейскую акругу. Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію. З 1924 года працягваў адукацыю ў Чэхаславакіі, скончыў там эканамічна-кааператыўны факультэт Украінскай гаспадарчай акадэміі ў Подзебрадах з дыпломам інжынера-эканаміста, а таксама факультэт гісторыі і сацыялогіі Карлава ўніверсітэта ў Празе. Быў дзеячам Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У Чэхаславакіі зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР (П. Крэчэўскім, В. Захаркам і інш.). У пачатку 1920-х гадоў з мэтай каардынацыі дзеянняў шмат разоў нелегальна наведваў БССР[2].
У 1930 годзе пераехаў у Францыю, заснавальнік і кіраўнік аб’яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» (Le Bulletin des Travailleures Bielorussiens en France) і «Рэха». Працаваў рабочым і інжынерам на фабрыках, шахтах і ў сельскай гаспадарцы. У Парыжы жыў па адрасе Rue de Gravilliers 65. Мікалай Вакар, знаёмы з Абрамчыкам, успамінаў: «Быў у яго ў мансардзе пад небам… кніжныя паліцы, чыгунная печка, пішучая машынка на часанам стале і рататар…»[3].
У 1941—1943 гадах дзеяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Берліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Я. Коласа «Сымон Музыка» і Л. Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Уступіў у кантакты з Беларускай незалежніцкай партыяй, але ў кастрычніку 1943 года быў арыштаваны гестапа і вывезены ў Парыж пад хатні арышт.[4] Жыў у прыгарадзе Парыжа Вільпэнце. 2 снежня 1944 абараніў на філалагічным факультэце Сарбоны дысертацыю пад назвай "Крытычнае ўвядзенне ў вывучэнне беларускай гісторыі" (Introduction critique à l'étude de l’histoire bélarussienne)[5].
Ад 15 жніўня 1945 быў старшынём Беларускага нацыянальнага цэнтра ў Германіі. Цягам 1945–1947 гадоў Мікола Абрамчык паступова стварыў сабе арганізаванае кола прыхільнікаў. Да арганізацыйнага супрацьстаяння дадаліся моўны і царкоўны аспекты, у выніку чаго з’явіліся дзве мянушкі: «крывічы» (для прыхільнікаў Міколы Абрамчыка) і «зарубежнікі» (для прыхільнікаў Радаслава Астроўскага). Апошнія паступова былі выціснутыя з БНЦ.
Ад 1946 г. працаваў па лініі IRO (International Refugee Organization). У снежні 1947 г. афіцыйна аднавіў і ўзначаліў Раду БНР. Мікола Абрамчык быў праціўнікам пераходу беларускіх епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948 годзе.
Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я гады быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)). Паводле гісторыка Наталлі Гардзіенка, дзякуючы Міколе Абрамчыку з’явілася беларуская рэдакцыя Радыё «Вызваленне/Свабода».
У канцы 1960-х гадоў захварэў на рак. У 1969 годзе перанёс аперацыю. 29 мая 1970 года памёр у шпіталі Анэ-су-Буа. Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз. З-за таго што на магільнай пліце не было надпісу, а магілу значны час не даглядалі, месца пахавання М. Абрамчыка было згублена. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магілу знайшлі ў 2008 годзе.
Быў жанаты з Нінай Ляўковіч (з пачатку 1940-х). Дзядзька беларускага дзеяча эміграцыі Данілы Клінцэвіча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.