From Wikipedia, the free encyclopedia
Тарсіла ду Амарал (парт.-браз. Tarsila do Amaral; 1 верасня 1886, Капівары — 17 ліпеня 1973, Сан-Паўлу) — бразільская мастачка, адна з галоўных фігур бразільскага мадэрнізму.
Тарсіла ду Амарал | |
---|---|
парт.: Tarsila do Amaral | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1886[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 студзеня 1973[3][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Oswald de Andrade[d][6] |
Род дзейнасці | мастачка, скульптарка, рысавальнік, артыстка |
Вучоба | |
Сайт | tarsiladoamaral.com.br |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў бацькоўскай сядзібе, у багатай сям’і землеўладальнікаў і гаспадароў кававых плантацый. Вучылася і ўпершыню адчула цягу да жывапісу ў Барселоне, куды ў юнацтве прыехала разам з бацькамі. З 1916 вучылася ў Сан-Паўлу разьбярству, а затым жывапісу і малюнку. Занадта кансерватыўныя выкладчыкі яе не задавальнялі, і ў 1920 яна пераехала ў Парыж, паступіла ў Акадэмію Жуліяна. У 1922 удзельнічала ў групавой выставе ў Парыжы.
Вярнуўшыся ў Сан-Паўлу ў 1922, зблізілася з бразільскімі пісьменнікамі і мастакамі-мадэрністамі — Анітай Малфаці, Марыа дэ Андрадэ, Освалдам дэ Андрадэ, Менаці дэль Пік’я. Яны ўтварылі групу Пяцёра, якая стала цэнтрам і рухаючай сілай бразільскага мадэрнізму.
У 1923 годзе мастачка ненадоўга вярнулася ў Парыж, брала ўрокі ў Альбера Глеза, Андрэ Лота, Фернана Лежэ. Цікавасць яе французскіх настаўнікаў да архаікі і прымітывізму падштурхнула мастачку звярнуцца да бразільскіх народных традыцый.
Пасля вяртання на радзіму, разам з Освалдам дэ Андрадэ шмат ездзіла па Бразіліі, вывучаючы мясцовыя традыцыі і народныя рамёствы. Ілюстравала кнігі Андрадэ. У 1926 годзе яны ажаніліся. Муж і жонка падарожнічалі па Еўропе і Блізкім Усходзе. У тым жа 1926 у Тарсілы ду Амарал адбылася ў парыжскай галерэі Персье першая персанальная выстава. Яна зблізілася з сюррэалістамі. Разам з мужам развівала своеасаблівую філасофію антрапафагіі — разуменне Бразіліі як позняй культуры, якая жывіцца культурамі-папярэдніцамі, ад архаічных афраамерыканскіх да найноўшых еўрапейскіх. У 1929 годзе персанальныя выставы мастачкі прайшлі ў Рыа-дэ-Жанейра і Сан-Паўлу, яна ўдзельнічала ў калектыўных выставах у Нью-Ёрку і Парыжы. У 1930 шлюб Тарсілы ду Амарал і Асвалда дэ Андрадэ распаўся, і Андрадзе ажаніўся з пісьменніцай і журналісткай Пагу.
У 1931 годзе мастачка наведала СССР, выстаўлялася ў ГМНЗІ ў Маскве, ездзіла па краіне. Вярнуўшыся на радзіму ў 1932 годзе, далучылася да левых сіл у іх супрацьстаянні дыктатарскаму рэжыму Жэтуліу Варгаса, уключаючы Канстытуцыяналісцкую рэвалюцыю. Была арыштаваная, месяц правяла ў турме. Звярнулася да сацыяльнай тэматыкі. З 1938 года жыла ў Сан-Паўлу.
Удзельнічала ў першых біенале ў Сан-Паўлу, у Венецыянскай біенале (1964). Пахаваная на могілках Кансаласан у г. Сан-Паўлу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.