від геаграфічнай карты From Wikipedia, the free encyclopedia
Тапаграфі́чная ка́рта[1] — універсальная геаграфічная карта, на якой дэталёва адлюстраваны размешчаныя на мясцовасці прыродныя і сацыяльна-эканамічныя аб’екты, іх колькасныя і якасныя характарыстыкі. Прызначаныя для шматмэтавага гаспадарчага, навуковага, адукацыйнага і ваеннага прымянення.
Тапаграфічная карта | |
---|---|
Асноўная тэма твора | тапаграфія і рэльеф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзяляюцца на
Уласна тапаграфічныя карты ў сваю чаргу падзяляюцца на
Да тапаграфічных карт таксама адносяць фотатапаграфічныя, аэратапаграфічныя, косматапаграфічныя і лічбавыя карты[1].
Тапаграфічныя карты складаюцца асобнымі лістамі, абмежаванымі мерыдыянамі і паралелямі, аб’яднанымі адзінай картаграфічнай праекцыяй (роўнавугольная папярочна-цыліндрычная праекцыя Гаўса—Кругера), сістэмай разграфкі і наменклатуры (умоўнае абазначэнне лістоў) і ўмоўнымі знакамі. Праецыраванне паверхні мясцовасці ажыццяўляецца на аснове дзяржаўнай геадэзічнай сеткі па 6-градусных геадэзічных зонах. Кожная з зон мае самастойную прамавугольную сістэму каардынат, якая наносіцца на карты ў выглядзе прамавугольнай кіламетровай сеткі.
На тапаграфічных картах тапаграфічнымі ўмоўнымі знакамі паказваецца рэльеф, граніцы, гідраграфія, расліннае покрыва, грунты, населеныя пункты, дарогі, чыгункі, трубаправоды, прамысловыя, сацыяльна-культурныя, сельскагаспадарчыя і іншыя аб’екты, геадэзічныя пункты. Таксама даюцца лікавыя характарыстыкі аб’ектаў, тлумачальныя надпісы і геаграфічныя назвы.
За рамкай ліста карты змяшчаюць яго наменклатуру, назву адпаведнай адміністрацыйнай адзінкі і галоўнага населенага пункта, колькасны і лінейны маштабы, звесткі аб сістэмах каардынат і вышынь, сячэнні рэльефу, метадзе і даце вырабу і праверкі (абнаўлення) карты. На пазарамачных палях аглядна-тапаграфічных карт таксама прыводзяцца: умоўныя знакі да дадзенага ліста, шкала прыступак вышынь, схема межаў; на ўласна тапаграфічных картах — схема збліжэння мерыдыянаў і магнітнага схілення, шкала залажэнняў, дадатковыя абазначэнні аб’ектаў; на тапаграфічных планах — назва пляцоўкі, схема ўсяго ўчастка здымкі і тэксты аб прызначэнні плана, увязцы, зрэзаў водаў і іншая інфармацыя.
Ствараюцца і абнаўляюцца тапаграфічныя карты на аснове аэрафотатапаграфічных, касмічных і тапаграфічных здымак.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.