Легенда карты
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Легенда карты — сукупнасць умоўных абазначэнняў карты і іх тлумачэнне. Знакі на карце бываюць плошчавыя, дзе ў маштабе выконваюцца ўсе памеры (колькасны ці якасны фон), лінейныя, дзе шырыня знака не адпавядае рэчаіснасці (лініі, якія абазначаюць транспартныя шляхі, рэкі, трубаправоды і інш.) і пазамаштабныя, якія не адпавядаюць маштабу (напрыклад, пунсоны).

Легенда можа быць рознай падрабязнасці — ад мінімальна неабходнай для разумення зместу карты, як у большасці агульнагеаграфічных карт, да вельмі падрабязнай, у спецыяльных тэматычных картах (напрыклад, ландшафтная карта БССР, карта выкарыстання зямельных рэсурсаў міра, карта рэчышчавых працэсаў на рэках СССР і інш.).
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads