Страдзеч
аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Стра́дзеч[1] (трансліт.: Stradzieč, руск.: Страдечь) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчана за 23 км на поўдзень ад Брэста, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на ўсходзе — рака Спанаўка (прыток Заходняга Буга) і меліярацыйныя каналы, на захадзе — рака Заходні Буг і дзяржаўная мяжа з Польшчай.
Аграгарадок
Страдзеч
| ||||||||||||||||||||
Выяўленая археолагамі за 1 км на поўнач ад вёскі стаянка позняга неаліту і перыяду сярэдняй бронзы сведчыць пра засяленне гэтых мясцін з глыбокай старажытнасці. У XVI стагоддзі вёска вядома як сяло Страдча — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў Вялікага Княства Літоўскага.
У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1866 годзе ў складзе маёнтка Колпін, уладальніцай якога была пані Сапежына. У 1884 годзе на сродкі ўрада і прыхаджан пабудавана драўляная царква са званіцай (архітэктар А. Рэмер[2]). Прыхаджан налічвалася 1 648 чалавек з вёсак Страдзеч, Дурычы, Белагоры. У 1886 годзе працавалі царкоўна-прыходскя школа, карчма. У 1889 годзе дзейнічала народнае вучылішча, у якім навучаліся 68 хлопчыкаў і 6 дзяўчынак.
У 1905 годзе сяло (1090 жыхароў), фальварак (17 жыхароў) І. Хадароўскага і чыгуначная станцыя Страдзеч (20 жыхароў) у Мяднянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. У вёсцы размяшчаўся ўчастак паліцэйскіх ураднікаў Мяднянскай воласці, прыёмна пакой сельскага ўрача.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Мяднянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У 1940 годзе цэнтр Страдзецкага сельсавета. У 1954 годзе ён аднесены да Дамачаўскага раёна і перайменаваны ў Дурыцкі сельсавет. У 1956 годзе адышоў да Брэсцкага раёна.
У 1940 годзе дзейнічалі 7-гадовая школа, ветраны млын. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўскія акупанты восенню 1943 года спалілі 212 двароў, загубілі 92 жыхара; 22 вяскоўцы загінулі на фронце, 1 — у партызанах.
Да 8 верасня 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Дурыцкага сельсавета[3].
Да 21 снежня 2007 года ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавета,
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[4].
Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельска-гаспадарчага прадпрыемства «За мір»; сярэдняя школа, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, бібліятэка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.