беларускі, украінскі і расійскі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандр Іванавіч Рэмер (1856 — ?) — грамадзянскі інжынер і архітэктар часоў Расійскай імперыі[1].
Аляксандр Іванавіч Рэмер | |
---|---|
Дата нараджэння | 1856 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1856 годзе. Выхоўваўся ў Дынабургскім рэальным вучылішчы . У 1876 годзе паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, па сканчэнні якога ў 1882 годзе атрымаў званне грамадзянскага інжынера і права на чын X класа[1].
Пасля вучобы А. Рэмер быў прызначаны малодшым інжынерам гродзенскага губернскага праўлення. Ён загадваў адведзеным яму раёнам і выконваў розныя тэхнічныя даручэнні, а потым быў пераведзены малодшым архітэктарам у валынскае губернскае праўленне ў 1884 годзе[1]. У гэты час Аляксандр Іванавіч, акрамя звычайных прац па даручаным яму раёне, не раз удзельнічаў у міжнародных камісіях па збудаванні і аднаўленні дзяржаўных памежных знакаў[1].
Прыватная яго дзейнасць заключалася галоўным чынам у складанні чарцяжоў і праектаў, а таксама і ў рамонтных працах[1].
У 1888 годзе Аляксандр Іванавіч быў пераведзены губернскім інжынерам у Волагду. Тут ён па ўласным праекце ўзвёў будынак майстэрняў для малалетніх злачынцаў, перабудаваў пад прытулак «Яслі» ахвяраваны купцом Калеснікавым мураваны будынак і ўдзельнічаў у санітарнай камісіі ў горадзе Волагдзе[2]. Акрамя сваіх прамых абавязкаў, Аляксандр Іванавіч не аднойчы замяшчаў губернскіх саветнікаў і займаў пасаду віцэ-губернатара[1].
На працягу 1882—1884 гадоў ажыццявіў наступныя праекты:
На працягу 1884—1888 гадоў займаўся наступным:
У 1888—1892 гадах ім былі пабудаваны[1]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.