From Wikipedia, the free encyclopedia
Хюрэ́м Хасекі́ Султа́н (асман. خرم سلطان, турэцк.: Hürrem Haseki Sultan), у Еўропе вядомая як Раксала́на (лац.: Roxolana). Адна з самых вядомых жанчын свету[4]. Сапраўднае імя невядома, паводле літаратурнай традыцыяй — Анастасія (або Алякса́ндра) Лісо́ўская (польск.: Alexandra Lisowska; 1505[5], Рагацін[6], Галіцкая зямля, Рускае ваяводства, або Чамяроўцы[7], Камянецкі павет, Падольскае ваяводства, Каралеўства Польскае — 15 сакавіка 1558[8], Стамбул, Асманская імперыя) — адна з жонак султана Асманскай імперыі Сулеймана I Цудоўнага. Трапіла ў султанскі гарэм пасля таго, як у 1518 або 1520 года была палонена крымскімі татарамі. Як жонка Сулеймана I мела вялікі ўплыў на асманскую палітыку, спрыяла ўзыходу на турэцкі сталец свайго сына Селіма II.
Хюрэм Хасекі Султан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Раксалана | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Махідеўран Султан | ||||||
Нараджэнне |
невядома
|
||||||
Смерць |
15 красавіка 1558[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Імя пры нараджэнні | Анастасія (альбо Аляксандра) Лісоўская | ||||||
Бацька | Гаўрыла Лісоўскі | ||||||
Маці | Аляксандра Лісоўская | ||||||
Муж | Сулейман I | ||||||
Дзеці | Шэхзадэ Мехмед[d], Міхрымах[d], Селім II, Шэхзадэ Баязід[d], Шэхзадэ Джыхангір[d] і Шэхзадэ Абдула[d] | ||||||
Веравызнанне | уніяцтва[3] і суніты | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў 1505 годзе, бо пэўна вядома, што султан быў на 11 гадоў старэйшы за яе[5], а ён нарадзіўся ў 1494 годзе. У крыніцах XVI ст. крыніц пра імя будучай жонкі султана няма, першыя з’яўляюцца толькі ў XIX стагоддзі, называючы яе Анастасіяй, польскі пісьменнік Вацлаў Ржавускі — Аляксандрай[9]. Сучасны ўкраінскі гісторык Уладзімір Грабавецкі лічыць, што сапраўднае імя Раксаланы не захавалася, таму ўмоўна ў XIX стагоддзі даследчыкі назвалі яе Анастасіяй Лісаўскай[10].
Невядома дакладна таксама і месца нараджэння; паводле версіі польскага пісьменніка Самуэля Твардоўскага, які ў 1621 годзе пабываў у Стамбуле, яна паходзіць з сям’і святара з мястэчка Рагатын (цяпер у Івана-Франкоўскай вобласці)[6][11]; паводле версіі польскага паэта Маўрыцыя Гаслаўскага — яна родам з мястэчка Чамяроўцы (цяпер у Хмяльніцкай вобласці)[7][11]. Існуе версія, якая сумяшчае абодва варыянты — нарадзіцца Лісоўская магла ў Чамяроўцах, а вырасла — у Рагаціне, куды пераехаў бацька[12].
Пад час аднаго з набегаў татараў, між 1518 і 1520 гадамі, яна была схоплена ў палон і перапраўленая ў Стамбул. Мажліва, яе абрала Хафса Султан, маці Сулеймана, або ферзь Ібрагім-паша, які пазней і падараваў яе Сулейману[13].
Напачатку наложніца, Раксалана стала вялікім каханнем султана. Сулейман адрасаваў ёй сваю любоўную паэзію. У гарэме, называным Бабус-саадэ, гэта значыць «Брамы раявання», Раксалану назвалі Хюрэм, па-турэцку — «радасная», «усмешлівая»[13][14].
Першы сын Сулеймана і Раксаланы нарадзіўся ў 1521 годзе. Паводле законаў веры, султан мог мець чатыры законныя жонкі і столькі наложніцаў, колькі мог утрымліваць. Анастасія (Аляксандра) Лісоўская ў 1530 годзе стала чацвертай яго жонкай пад імем Хюрэм Султан, султан надаў ёй ранг баш-кадуні — галоўнай (а фактычна — адзінай) жонкі, таксама адмыслова для яе тытул хасекі султан, другі па значнасці ў гарэме пасля валідэ[15].
Па смерці султанавае маці ў 1534 годзе Хюрэм стала загадчыцаю гарэму[13]. Лічыцца, што менавіта яна пасля таго, як у 1541 згарэў Стары палац, загадала збудаваць гарэм пры палацы Тапкапы[13]. Насамрэч жа гарэмнае памяшканне існавала там яшчэ пры Мехмедзе II, Сулейман у 1528—1529 гадах разбудаваў і аднавіў яго, але жанчыны жылі там рэдка[13]. Пры Раксалане гарэм пераехаў у палац Тапкапы[13].
Раксалана прымала іншаземных паслоў, адказвала на пасланні іншаземных валадароў, уплывовых вяльможаў і мастакоў. У XVI стагоддзі флярэнтыйцы нават змясцілі парадны партрэт Хюрэм, для якога яна пазавала венецыянскаму мастаку, ва ўласнай карціннай галерэі. То быў адзіны жаночы партрэт сярод выяваў барадатых султанаў у цюрбанах[14].
У апошнія гады жыцця Раксалана цяжка хварэла і перайшла жыць з гарэму ў Стары палац. Памерла ў Стамбуле 15 сакавіка 1558[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.