карлікавая планета From Wikipedia, the free encyclopedia
Плутон (134340 Pluto) — найбуйнейшая па памеры вядомая карлікавая планета[3] ў Сонечнай сістэме.
Плутон | ||||
---|---|---|---|---|
Адкрыццё | ||||
Першаадкрывальнік | Клайд Томба | |||
Дата адкрыцця | 18 лютага 1930 | |||
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Эпоха: J2000.0 | ||||
Перыгелій | 29,65834067 а. а. | |||
Афелій | 49,30503287 а. а. | |||
Вялікая паўвось (a) | 39,48168677 а. а. | |||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,24880766 | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння | 90 613,3055 дзён (248,09 гадоў) | |||
Сінадычны перыяд абарачэння | 366,73 дзён | |||
Арбітальная скорасць (v) | 4,666 км/с | |||
Спадарожнікі | 5 | |||
Фізічныя характарыстыкі[1][2] | ||||
Экватарыяльны радыус | 1195 км | |||
Палярны радыус | 1195 км | |||
Плошча паверхні (S) | 1,795×107 км² | |||
Аб'ём (V) | 7,15×109 км³ | |||
Маса (m) | (1,305 ± 0,007)×1022 кг | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 2,03 ± 0,06 г/см³ | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 0,58 м/с² (0,059 g) | |||
Першая касмічная скорасць (v1) | 1,2 км/c | |||
Экватарыяльная скорасць вярчэння | 0,01310556 км/с | |||
Перыяд вярчэння (T) | 6,387230 сід. дзён | |||
Нахіл восі | 119,591 ± 0,014° | |||
Прамое ўзыходжанне паўночнага полюса (α) | 133,046 ± 0,014° | |||
Схіленне паўночнага полюса (δ) | −6,145 ± 0,014° | |||
Альбеда | 0,4 | |||
Бачная зорная велічыня | да 13,65 | |||
Вуглавы дыяметр | 0,065—0,115″ | |||
Тэмпература | ||||
|
||||
Паверхні |
|
|||
|
||||
Атмасфера | ||||
Атмасферны ціск | 0,30 Па | |||
азот, метан |
Назва паходзіць ад імя бога падземнага свету ў старажытнарымскай міфалогіі.
У гонар Плутона быў названы хімічны элемент плутоній.
Дыяметр: 2301[6] км (0,18 зямных) ; Маса: 0,002 зямных ; Перыяд абарачэння: 6 дзён 9 гадз.[6] ; Арбітальны перыяд: 248 г. ; Адлегласць ад Сонца: 39 а.а.[7]
Відавочна, большую частку масы складае лёд з азоту, метану і манаксіду вугляроду. Сярэдняя тэмпература паверхні 43 K (-230 °C).[8] Плутон мае вельмі разрэджаную атмасферу з азоту. Існуюць вельмі нязначныя змены надвор'я і сезонаў.
У 1906 годзе амерыканец Персіваль Лоўэл, заснавальнік уласнай абсерваторыі, распачаў пошукі магчымай дзявятай планеты Сонечнай сістэмы, якую ён назваў «Планетай Х». Плутон быў адкрыты 18 лютага 1930 года, калі астраном-аматар Клайд Томба, шукаючы прычыны адхіленняў у арбіце Нептуна, параўнаў два фотаздымкі зорнага неба з Лоўэлаўскай абсерваторыі.
Доўгі час пасля адкрыцця Плутон лічыўся 9-й планетай Сонечнай сістэмы. Але на падставе адметнасцей арбіты, а таксама вельмі значных адрозненняў памераў і геалогіі Плутона ад іншых планет вонкавай часткі Сонечнай сістэмы Міжнародны астранамічны саюз у 2006 годзе перагледзеў статус Плутона і класіфікаваў яго як «карлікавую планету».
Ёсць тэарэтычная магчымасць існавання слабых колцаў Плутона.
Вядомы пяць натуральных спадарожнікаў Плутона. Харон (адкрыты ў 1978 годзе Дж.Крысці, з'яўляецца самым вялікім са спадарожнікаў), два маленькіх спадарожніка Нікс і Гідра (адкрыты ў 2005 годзе)[9]. Чацвёрты спадарожнік — Кербер — быў адкрыты з дапамогай тэлескопа «Хабл». 11 ліпеня 2012 года было абвешчана аб адкрыцці пятага спадарожніка Плутона, які пасля атрымаў імя Стыкс[10].
Усе спадарожнікі звяртаюцца па амаль кругавым арбітам прыкладна ў экватарнай плоскасці Плутона.
Плутон вельмі блізкі ў памерах да свайго спадарожніка Харона. Гэта ставіць пытанне спосабу ўтварэння такой сістэмы. Паводле адной з гіпотэз, Харон і рэшта спадарожнікаў былі адарваны ад Плутона ў выніку ўдарнага сутыкнення з іншым нябесным целам блізкай да Плутона масы.
Арбіта Плутона моцна выцягнута, і Сонца далёкае ад яе геаметрычнага цэнтру (гл. таксама: эксцэнтрысітэт). Разам з моцным (~17,1°) нахілам плоскасці арбіты да экліптыкі, гэта прыводзіць да таго, што Плутон на пэўных частках сваёй арбіты бывае бліжэйшым да Сонца за Нептун, напр. у 1979 – 11.2.1999. Гэта дае падставы меркаваць, што Плутон не класічная планета, а цела з поясу Койпера, або страчаны спадарожнік Нептуна.
Тэмпература паверхні Плутона ніжэйшая, чым прагназавалася з улікам толькі геалогіі і сонечнага асвятлення, з-за анты-парніковага эфекту.[11]
У 2006 годзе да Плутона быў запушчаны касмічны апарат «Новыя гарызонты», які ў ліпені 2015 года праляцеў на блізкай адлегласці каля Плутона і атрымаў шырокія новыя звесткі аб гэтай планеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.