Remove ads
астраўная краіна ў Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Маўры́кій, Рэспубліка Маўрыкій (фр.: Maurice) — астраўная дзяржава, размешчаная ў Індыйскім акіяне, прыкладна за 900 км на ўсход ад Мадагаскара.
| |||||
Дэвіз: «Stella Clavisque Maris Indici (лац.: Зорка і ключ Індыйскага акіяна)» | |||||
Дзяржаўны гімн Маўрыкія | |||||
Дата незалежнасці | 12 сакавіка 1968 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская[1] | ||||
Сталіца | Порт-Луі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Порт-Луі | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Раджкешвур Пурыяг Манік Ахсан Белепіу Навінчандра Рангулам | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 169-я ў свеце 2 040 км² 0,05 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2005) • Шчыльнасць | 1 240 827 чал. (153-я) 603 чал./км² | ||||
Валюта | Маўрыкійская рупія | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mu | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MU | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MUS | ||||
Код МАК | MRI | ||||
Тэлефонны код | +230 | ||||
Часавыя паясы | UTC+04:00 і Indian/Mauritius[d][2] |
У склад краіны, акрамя самога вострава Маўрыкій, уваходзяць востраў Радрыгес, архіпелаг Каргадас-Карахас і размешчаны на 1200 км на поўнач архіпелаг Агалега. Акрамя таго, мае тэрытарыяльную спрэчку за архіпелаг Чагас, які знаходзіцца пад кантролем Вялікабрытаніі[3].
Сталіца — горад Порт-Луі.
Афіцыйная валюта — маўрыкійская рупія.
Востраў Маўрыкій быў вядомы арабскім мараплаўцам з VIII ст. пад назвай Дзіна Аробі (Сярэбраны востраў). Да 1598 г. ненаселены. Першымі з еўрапейцаў Маўрыкій наведалі партугальскія мараплаўцы ў пачатку XVI ст.
У 1598—1710 гг. пад уладай галандцаў, якія назвалі востраў у гонар прынца Морыца Аранскага. З 1715 г. французская калонія пад назвай Іль-дэ-Франс. У гэты час створаны буйныя плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі. У 1810 г. востраў захоплены англічанамі, якія вярнулі яму былую назву. З 1814 г. англійская калонія. Пасля адмены рабства ў 1835 г. пачаўся масавы прывоз рабочай сілы з Індыі (450 тысяч чалавек у 1845—1907 гг.) і Кітая.
З 1936 г. дзейнічае першая палітычная партыя — Лейбарысцкая партыя. У 1957 г. пашыраны правы мясцовага Заканадаўчага савета, з 1958 г. уведзена ўсеагульнае выбарчае права. У 1964 г. створаны нацыянальны ўрад, які пасля выбараў 1967 г. узначаліла Лейбарысцкая партыя. 12 сакавіка 1968 г. абвешчана незалежнасць Маўрыкія ў складзе Садружнасці.
У 1968—1982 гг. Маўрыкіям кіравалі кааліцыйныя ўрады на чале са старшынёй Лейбарысцкай партыі С. Рамгуламам. На парламенцкіх выбарах у чэрвені 1982 г. перамагла партыя Маўрыкійскі баявы рух (МБР), яе лідар А. Джагнат стаў прэм’ер-міністрам Маўрыкія. У красавіку 1983 г. Джагнат выйшаў з МБР і стварыў Баявы сацыялістычны рух, які кіраваў Маўрыкіям у саюзе з Маўрыкійскай сацыялістычнай партыяй да 1997 г. 12 сакавіка 1992 г. Маўрыкія абвешчаны рэспублікай (прэзідэнт з чэрвеня 1992 г. — К. Уцім). На выбарах у снежні 1996 г. перамагла Лейбарысцкая партыя, якая сфарміравала ўрад (да 1998 г. у кааліцыі з МБР) на чале з Н. Рамгкламам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.