польская паэтэса, навелістка, пісьменніца, публіцыстка, перакладчыца, журналістка, літаратурны крытык, рэдактар, дзяячка польскага незале From Wikipedia, the free encyclopedia
Марыя Канапні́цкая, дзявочае Васілоўская (польск.: Maria Konopnicka; 23 мая 1842, Сувалкі — 8 кастрычніка 1910, Львоў) — польская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца; буйнейшы майстар польскай рэалістычнай літаратуры.
Марыя Канапніцкая | |
---|---|
польск.: Maria Konopnicka | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jan Sawa |
Дата нараджэння | 23 мая 1842[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 кастрычніка 1910[1][2][…] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, эсэістка, дзіцячая пісьменніца, літаратурная крытык, перакладчыца, children's rights activist, рэдактар |
Мова твораў | польская |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Нарадзілася ў 1842 годзе ў Сувалках, рана страціла бацькоў. У 1850-я гады выхоўвалася ў манастырскім пансіёне ў Варшаве, дзе пасябравала з Эльжбетай Паўлоўскай (Элізай Ажэшка), таксама выхаванкай пансіёна.
У 20 гадоў выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. Сям’я Канапніцкіх была звязаная з паўстаннем 1863 года, баючыся пераследу, Канапніцкія з’ехалі ў Германію і вярнуліся на радзіму ў 1865 годзе пасля аб’яўлення амністыі.
Неаднаразова наведвала Беларусь, перапісвалася з Я. Лучынам.
Памерла ў 1910 годзе ў Львове, пахавана на Лычакаўскіх могілках.
Дэбютавала у друку ў 1870 годзе. Першы цыкл вершаў «У гарах» (1876—78). Вядомасць прынёс цыкл лірыка-эпічных вершаў «Карцінкі» (1879—80). Асноўныя матывы яе творчасці — сялянская нядоля, жыццё гарадской беднаты, любоў да радзімы, вера ў народ, у надыход справядлівасці (зборнікі «Паэзія», т. 1—4, 1881—96; «Лініі і гукі», 1897; «Італія», 1901; «Людзям і часу», 1904). Паэзіі М. Канапніцкай уласцівы дэмакратызм, спалучэнне лірычнасці і публіцыстычнасці, блізкасць да фальклору. У эпічнай паэме «Пан Бальнэр у Бразіліі» (1892—1906, поўнае выд. 1910) праз трагічны лёс польскіх сялян-эмігрантаў паказаны веліч народа, яго патрыятызм. Аўтар зборнікаў апавяданняў «Чатыры навелы» (1888), «Мае знаёмыя» (1890), «На Нарманскім беразе» (1904), апавядання «З узломам» (1892), кнігі «Міцкевіч, яго жыццё і душа» (1899).
Напісала аповесць для дзяцей «Пра гномаў і сіротку Марысю», цыклы народных песняў «З лугоў і палёў», «На жалейцы». Таксама вядомая як публіцыстка і літаратурны крытык.
Актыўна займалася дзейнасцю па абароне правоў жанчын.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.