Маршалак надворны літоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марша́лак надворны літоўскі (да Люблінскай уніі 1569 маршалак дворны літоўскі) — дзяржаўная пасада ў Вялікім Княстве Літоўскім. Загадваў гаспадарчымі справамі вялікага князя, кіраваў маршалкамі гаспадарскімі. Быў намеснікам маршалка вялікага.

Пачынаючы з часоў Уладзіслава Вазы засядаў у Сенаце.
Спіс надворных маршалкаў літоўскіх
Год прыняцця пасады |
Год складання пасады альбо смерці |
Асоба | Выява | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Дворныя маршалкі літоўскія | ||||
1494 | 1500 | Рыгор Осцік (Grzegorz Stankowicz Ościk) | ![]() | Трапіў у палон у бітве на Ведрашы |
1500 | 1506 | Міхаіл Львовіч Глінскі (Michał Gliński) | ![]() | Зняты з пасады новым каралём Жыгімонтам Старым |
1518 | 1526 | Юрый Іванавіч Іллініч (Jerzy Iwanowicz Ilinicz) | ![]() | Памёр на пасадзе дворнага маршалка |
1528 | 1541 | Юрый Радзівіл (Jerzy Radziwiłł) | Адначасова польны, з 1531 вялікі гетман літоўскі і кашталян віленскі. Памёр на пасадзе дворнага маршалка | |
1542 | 1551 | Іван Гарнастай (Iwan Hornostaj) | ![]() | Адначасова падскарбі земскі літоўскі. Паступіў на новагародскага ваяводу |
1552 | 1569 | Астафій Валовіч (Ostafi Wołłowicz) | ![]() | Адначасова з 1561 вялікі падскарбі літоўскі, а з 1566 падканцлер літоўскі. Паступіў на троцкага кашталяна |
Надворныя маршалкі літоўскія | ||||
1569 | 1579 | Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (Mikołaj Krzysztof Radziwiłł Sierotka) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1579 | 1586 | Альбрэхт Радзівіл (Albrecht Radziwiłł) | Брат папярэдняга. Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1588 | 1596 | Мікалай Тальваш (Mikołaj Talwosz) | ![]() | Паступіў на троцкага кашталяна |
1596 | 1597 | Крыштаф Дарагастайскі (Krzysztof Dorohostajski) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1598 | 1615 | Пётр Весялоўскі (Piotr Wiesiołowski) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1617 | 1621 | Ян Станіслаў Сапега (Jan Stanisław Sapieha) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1622 | 1635 | Крыштаф Весялоўскі (Krzysztof Wiesiołowski) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1635 | 1637 | Аляксандр Людвік Радзівіл (Aleksander Ludwik Radziwiłł) | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1637 | 1645 | Казімір Леў (Казімір Леан) Сапега (Kazimierz Leon Sapieha) | ![]() | Паступіў на падканцлера літоўскага |
1645 | 1649 | Антоні Ян Тышкевіч (Antoni Jan Tyszkiewicz) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка |
1649 | 1654 | Крыштаф Завіша (Krzysztof Zawisza) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1654 | 1683 | Тэадор Аляксандр Ляцкі (Teodor Aleksander Lacki) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка |
1683 | 1685 | Юзаф Багуслаў Слушка (Józef Bogusław Słuszka) | ![]() | Паступіў на троцкага кашталяна |
1685 | 1691 | Ян Караль Дольскі (Jan Karol Dolski) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1692 | 1699 | Аляксандр Павел Сапега (Aleksander Paweł Sapieha) | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1699 | 1702 | Януш Антоні Вішнявецкі (Janusz Antoni Wiśniowiecki) | Паступіў на віленскага кашталяна | |
1702 | 1706 | Казімір Антоні Сангушка (Kazimierz Antoni Sanguszko) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка |
1706 | 1713 | Юзаф Мнішак (Józef Wandalin Mniszech) | Паступіў на вялікага маршалка кароннага | |
1708 | 1709 | Казімір Міхал Пац (Kazimierz Michał Pac) | ![]() | Прызначаны Станіславам Ляшчынскім |
1713 | 1734 | Павел Караль Сангушка (Paweł Karol Sanguszko) | ![]() | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1734 | 1735 | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька (Michał Kazimierz Radziwiłł Rybeńko) | Паступіў на троцкага кашталяна і польнага гетмана літоўскага | |
1736 | 1738 | Ігнацы Завіша (Ignacy Zawisza) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка |
1739 | Фердынанд Плятэр (Ferdynand Plater) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка | |
1739 | 1743 | Юзаф Сцыпіён (Сцыпіё дэль Кампа) (Józef Scipio del Campo) | ![]() | Памёр на пасадзе надворнага маршалка |
1744 | 1750 | Ігнацы Агінскі (Ignacy Ogiński) | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1750 | 1760 | Януш Аляксандр Сангушка (Janusz Aleksander Sanguszko) | Адмовіўся ад пасады | |
1760 | 1768 | Юзаф Паўлін Сангушка (Józef Sanguszko) | ![]() | Брат папярэдняга. Паступіў на вялікага маршалка літоўскага |
1768 | 1781 | Уладзіслаў Гуроўскі (Władysław Gurowski) | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1781 | 1783 | Міхал Ежы Мнішак (Michał Jerzy Wandalin Mniszech) | Паступіў на вялікага маршалка кароннага | |
1783 | 1791 | Ігнацы Патоцкі (Ignacy Potocki) | Паступіў на вялікага маршалка літоўскага | |
1791 | 1792 | Станіслаў Солтан (Stanisław Sołtan) | Адмовіўся ад пасады | |
1792 | 1795 | Міхал Гелгуд (Michał Giełgud) | ![]() | Склаў урад у сувязі са спыненнем існавання Рэчы Паспалітай |
Гл. таксама
- Вялікія маршалкі літоўскія
- Вялікія маршалкі каронныя
- Маршалкі надворныя каронныя
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — 592 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. — С. 178.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.