(1778—1835) генерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Людвік Міхал Пац (1778 — 1835) — дывізіённы генерал польскай арміі, удзельнік Напалеонаўскіх войн.
Людвік Міхал Пац | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Ludwik Michał Pac | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
19 мая 1778[1] |
||||||
Смерць |
6 жніўня 1835 (57 гадоў)
|
||||||
Род | Пацы | ||||||
Бацька | Міхал Пац[2][1] | ||||||
Маці | Людвіка з Тызенгаўзаў[d][2][1] | ||||||
Жонка | Караліна з Малахоўскіх[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Людвіка з Пацаў[d][2][5][…] | ||||||
Званне | дывізійный генерал[d][6] | ||||||
Камандаваў | 1er régiment de chevau-légers lanciers polonais de la Garde impériale[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Быў сынам Міхала Паца і Людвікі з Тызенгаўзаў. Па сведчанні сучаснікаў, Людвік атрымаў «стараннае выхаванне ў Францыі, Англіі і на радзіме», а ў 1796 годзе стаў студэнтам Віленскай акадэміі. Праз год атрымаў у спадкі ад далёкага сваяка Юзафа Паца вялікую маёмасць: ключы Ражанку (з Мыто) і Гарадзішча на Лідчыне і Наваградчыне, Даўспуду , Рачкі і Мазуркі на Беласточчыне, якая ў той час стала часткай Прусіі, палацы ў Вільні і Гродне і 4 мільёны злотых гатоўкай.
У 1802 г. Людвік па тагачасных законах стаў паўнагадовым і распачаў ваяжы па Еўропе: наведаў парыжскі салоны княгіні Ганны Сапяжанкі, а потым з яе братам Станіславам Замойскім у 1803 г. перабраўся ў Лондан. У Англіі, Шатландыі і Ірландыі ён вывучаў сельскую гаспадарку. У 1808 годзе ў Парыжы са званнем «шэф эскадрона» паступіў у полк лёгкаконнай гвардыі. Ваяваў у Іспаніі, дзе атрымаў раненне багнетам у сцягно. Прыняў удзел у Аўстра-Французскай вайне 1809 г., належаў да эскорту Напалеона, атрымаў ордэн Ганаровага легіёна, пасля чаго сышоў у адстаўку.
Пераехаў у Варшаўскае княства. Адсюль ён займаўся арганізацыяй разведкі на тэрыторыі былога ВКЛ і перад кампаніяй 1812 года атрымаў чын палкоўніка. Напачатку камандаваў 15-м палком уланаў, а ў маі 1812 г. атрымаў 2-гі ўланскі полк. Пасля ўваходу Напалеона ў Вільню, сустракаў яго тут у сваім палацы. 16 ліпеня атрымаў чын брыгаднага генерала і прайшоў з Напалеонам да Масквы праз усе бітвы. У 1814 г. стаў дывізіённым генералам і камандаваў кавалерыйскай брыгадай, якую сам і сфармаваў. Пры канцы вайны камандаваў усёй французскай коннай гвардыяй і недалёка ад Парыжа быў паранены. На баку Напалеона прайшоў чатыры ваенныя кампаніі і пасля адстаўкі, у маі 1814 г. выехаў у Англію, дзе зноў пільна вывучаў сельскую гаспадарку.
Пасля амністыі Людвік Пац вярнуўся дахаты і тут, разам з Адамам Чартарыйскім, прэтэндаваў на руку Ганны Сапяжанкі . Канкурэнцыя за руку і сэрца дзяўчыны набыла палітычнае адценне, бо Адам Чартарыйскі быў сябрам маладосці цара Аляксандра І і ў 1804—1806 гг. займаў пасаду міністра замежных спраў Расійскай імперыі. Справа даходзіла да дуэляў са шчаслівым канкурэнтам, дарэчы апошняя дуэль паміж імі адбылася, калі абодва ўжо былі жанатыя.
У 1817 г. Людвік Пац бярэ шлюб з Каралінай Малахоўскай, якая прынесла яму 1 мільён злотых пасагу. Але хутка, у 1822 г. ён аўдавеў. Жыў у беластоцкіх маёнтках і быў віцэ-прэзідэнтам мясцовага Аграрнага таварыства. Пабудаваў цікавы палац у стылі англійскай готыкі ў Даўспудзе і перабудаваў куплены ў 1823 г. у Радзівілаў палац па вуліцы Мядовай у Варшаве, пасля рэканструкцыі, тут паўстала «адно з самых арыгінальных прасторавых рашэнняў Варшавы». Палац паступова ператварыўся ў музей, дзе месціліся калекцыі Людвіка Паца, у тым ліку і калекцыя антыкаў, купленая ім асабіста ў Рыме і Пампеях. Тут былі грэчаская, гатычная і маўрытанская залы і калекцыі жывапісу, у тым ліку і партрэты Пацаў розных эпох. Госці з захапленнем разглядалі сервізы са срэбра, крышталю, наборы сеўрскай парцэляны коштам у дзясяткі дукатаў за талерку. Жартавалі, што гэты гмах актуалізаваў даўнюю прымаўку: «Варты Пац палаца». Менавіта ў гэтым палацы і жыў калятар царквы ў Мыто. Перад 1830 г. нерухомасць Паца ў Польскім каралеўстве ацэньвалася ў 3 мільёны, а ў былым ВКЛ — у 1 мільён злотых[9].
Людвік Пац фундаваў у сваім мястэчку Ражанка Петра-Паўлаўскі касцёл. Архітэктарам касцёла быў Генрык Марконі, які пры праектаванні касцёла адмовіўся ад абавязковага ў той час падабенства з антычнасцю, і таму пастаўлены ім у 1827 г. Петра-Паўлаўскі касцёл у мястэчку Ражанка можна лічыць адным з першых неагатычных будынкаў Беларусі.
У Варшаве граф Пац трымаў дыстанцыю ад палітыкі, тым не менш з’яўляўся сенатарам каралеўства. Прыняў удзел у паўстанні 1830—1831 гадоў і ахвяраваў на паўстанне 100000 злотых — больш за ўсіх іншых сенатараў. Пасля паразы паўстання выехаў у Парыж.
Царскі ўрад канфіскаваў усю маёмасць Людвіка Паца, але нейкія капіталы ў яго захаваліся, і таму і за мяжой граф заставаўся багатым чалавекам. У 1834 г. з рознымі даручэннямі кола эмігрантаў Пац выехаў з Парыжа ў Італію — жыў у Генуі, Рыме, Неапалі, дзе, пакінуўшы дачку пад нагляд законніц, усю зіму бавіўся ў арыстакратычным «элегантным свеце». У 1835 г. выехаў у Грэцыю, дзе таксама займаўся палітычнымі справамі. З Афін перабраўся ў старажытны грэчаскі горад Смірна, што ў Малой Азіі, дзе і памёр.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што Людвік Пац для Адама Міцкевіча з’яўляўся правобразам Графа ў паэме «Пан Тадэвуш»[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.