Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герцагства Варшаўскае (польск.: Księstwo Warszawskie, фр.: Duché de Varsovie) — дзяржава, утвораная ў 1807 паводле Тыльзіцкага міру з польскіх тэрыторый, якія адышлі падчас Другога і Трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітыя да Прусіі і Аўстрыйскай імперыі. Герцагства Варшаўскае з’яўлялася пратэктаратам напалеонаўскай Францыі пад эгідай саксонскага караля і праіснавала да 1813, калі яно было заваявана войскамі Шостай кааліцыі. Паводле рашэнняў Венскага кангрэса з 1815 г. большая частка герцагства была далучана да Расійскай імперыі як аўтаномнае Царства Польскае. Заходняя частка Варшаўскага герцагства была ўключана ў Каралеўства Прусія (з 1871 г. у склад Германскай імперыі).
сатэліт Першай імперыі у асабістай уніі з Каралеўствам Саксонія | |||||
Герцагства Варшаўскае | |||||
---|---|---|---|---|---|
Księstwo Warszawskie | |||||
|
|||||
|
|||||
1807 — 1815
|
|||||
Сталіца | Варшава | ||||
Мова(ы) | польская, нямецкая, французская | ||||
Афіцыйная мова | польская | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Плошча | 157 194 km² | ||||
Насельніцтва | 4 334 000 | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Дынастыя | Ветыны | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Герцаг | |||||
• 1807 – 1815 | Фрыдрых Аўгуст І Саксонскі | ||||
Прэм'ер-міністр | |||||
• 1807 | Станіслаў Малахоўскі | ||||
• 1807 - 1808 | Людвік Сымон Гутакоўскі | ||||
• 1808 - 1809 | Юзаф Антоні Панятоўскі | ||||
• 1809 – 1813 | Станіслаў Костка Патоцкі | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэрыторыя герцагства была (1807) 103 тыс. км², колькасць жыхароў — 2,6 млн чал. Пасля перамогі ў вайне Варшаўскага герцагства з Аўстрыяй да яго былі далучаны аўстрыйскія тэрыторыі, згубленыя падчас Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, з Кракавам, Люблінам, Радамам, Сандамірам — 52 тыс. км² и 1,7 млн чал. Сталіцай герцагства была Варшава.
Канстытуцыю герцагства зацвердзіў Напалеон 22 ліпеня 1807 у Дрэздэне. Герцагам быў прызначаны кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I. Канстытуцыя зацвярджала таксама ўрад, Дзяржаўны савет, двухпалатны парламент з палаты дэпутатаў і сената, і, акрамя таго, незалежныя суды. Ужыванне слоў Польшча, польскі ў палітычным сэнсе не дапушчалася.
Герцагства падзялялася на 6 дэпартаментаў і 10 паветаў у кожным дэпартаменце.
1 мая 1808 года ў краіне быў уведзены Кодэкс Напалеона, у сувязі з чым з’явілася эпіграма: «Княства Варшаўскае, кароль саксонскі, армія польская, манета пруская, кодэкс французскі».
У 1809 годзе была здабыта перамога ў вайне з Аўстрыяй. Варшаўскае герцагства павялічылася, створана 4 новых дэпартамента.
26 мая 1812 года герцаг Варшаўскі перадаў свае паўнамоцтвы ўраду герцагства. 28 чэрвеня па рашэнні сойма было абвешчана пра стварэнне Генеральнай канфедэрацыі Каралеўства Польскага на чале з Генеральным саветам, якая стала самым верным з саюзнікаў Напалеона і выставіла статысячнае войска, якое праіснавала да ліквідацыі Канфедэрацыі вясной 1813 года.
3 мая 1815 года Венскі кангрэс зацвердзіў новы падзел Польшчы. Кракаў стаў Вольным горадам; Аўстрыя атрымала Вялічку (і солевыя шахты), да Прусіі адышла Вялікая Польшча, якая атрымала назву вялікае герцагства Пазнаньскае, а большая тэрыторыя былога Варшаўскага герцагства была перададзена Расіі і ўтварыла аўтаномнае Царства Польскае.
З-за росту польскага нацыяналізму ў 1830—1860-х гадах, які імкнуўся да аднаўлення Рэчы Паспалітая ў ранейшых межах, аўтаномія «Кангрэсаўскай Польшчы» была паступова падрэзана расійскімі імператарамі на працягу XIX стагоддзя. Пасля 1867 года яе статус быў паніжаны, і яна атрымала неафіцыйную назву Прывіслінскі край.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.